Беларуская Служба

2020 год настройвае экспертаў песімістычна

01.01.2020 14:12
Канец старога года і пачатак новага – гэта час падвядзення вынікаў ды складання прагнозаў.
Аўдыё
  • 2020 год будзе складаным часам для Беларусі ды свету
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Gerd Altmann from Pixabay/CC0

2020 год не будзе лёгкім годам для Беларусі ды свету, перакананы беларускі эксперт.

Прыйшоўшы год пройдзе пад знакам росту напружанасці ў свеце. У першую чаргу гэта звязана з пагаршэннем адносінаў паміж Захадам, Расіяй ды Кітаем. Увесь адыходзячы год кіраўніцтва асабліва двух першых дзяржаў вяло мала прадказальную міжнародную палітыку. Свет ня раз балансаваў на парозе большай вайны.

У 2020-м годзе хутчэй за ўсё гэта ня зменіцца. Прынамсі мала чыннікаў, якія сведчаць пра адваротнае.

Глабальная напружанасць ударыць па меншым краінам, як Беларусь, што апынулася пад ціскам суседкі Расеі. Масква хацела б далучыць Беларусь у склад федэрацыі. Без падтрымкі Захаду беларускім уладам не ўдасца супрацьстаяць расійскаму ціску, перакананы менскі палітолаг Андрэй Фёдараў.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце Аўдыё файл