Беларуская Служба

Выдатная кар’ера Сулеймані: другі пасля аяталы

06.01.2020 16:14
Апошнім часам генерал Касэм Сулеймані быў фактычным іранскім намеснікам Іраку.
.
. EPA/PAP

Лева-ліберальная выданне Gazeta Wyborcza адзін са сваіх тэкстаў прысвяціла жыццярысy іранскага генерала Касэма Сулеймані, які надоечы быў ліквідаваны Злучанымі Штатамі.

Перад тым як Ісламская рэвалюцыя зрынула шаха Рэзу Пехлеві, малады Касэм Сулеймані, сын беднага селяніна, працаваў на будоўлях у горадзе Керман, што ва ўсходняй частцы Ірану. Як і бязлікае мноства беднай іранскай моладзі Касэм быў захоплены казаннямі ісламскіх прапаведнікаў.

Пасля перамогі радыкалаў, Касэм уступіў у Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Асноўным заданнем Корпуса было да і застаецца ўзмацненне рэжыму ў краіне ды распаўсюд Ісламскай Рэвалюцыі па за межамі Ірану. Касэм Сулеймані не меў аніякай адукацыі, аднак ён выдатна спасцігаў ваенную справу і правілы гульні новага кіроўнага класу Ірану.

Калі ў 1980 годзе бласлаўлёны ЗША Ірак распачаў вайну супраць Ірану, Сулеймані стварыў атрад спецыяльнага прызначэння, які хутка здабыў славу неверагодна адважнай адзінкі. Касэм Сулеймані стаў камандуючым дывізіі ва ўзросце маладзейшым за 30 гадоў.

Пад канец 1990-ых гадоў Касэм Сулеймані ачоліў Сілы Аль-Кудс – элітарную баявую адзінку ў складзе Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Аль-Кудс налічваюць ад некалькіх да некалькіх дзясяткаў тысяч жаўнераў і падпарадкоўваюцца асабіста вышэйшаму кіраўніку Ірана.

Менавіта Сілы Аль-Кудс вядуць падрыўную дзейнасць за мяжой, ажыццяўляюць падрыхтоўку шыіцкіх баевікоў. Ваяры Аль-Кудс, у тым ліку, прычасаныя да арганізацыі мноства тэрарыстычных актаў супраць жаўнераў ЗША ды іх хаўруснікаў. Асноўная зона дзейнасці Аль-Кудс – гэта Сірыя ды Ірак. Аднак, людзі генерала Сулеймані таксама дзейнічаюць у Індыі, краінах былога СССР і нават у Заходняй Еўропе.

Напрыклад, у 2011 годзе Аль-Кудс намагаліся забіць амбасадара Саудаўскай Аравіі ў ЗША. Сляды дзейнасці іранцаў таксама выкрытыя і ў Паўднёвай Амерыцы.

У 2014 годзе пад кіраўніцтва Касэма Сулеймані Сілы Аль-Кудс ды іх хаўруснікі вялі зацятую вайну з Ісламскай дзяржавай, тым самым мэтанакіравана і няўхільна пашыраючы зону іранскай сферу ўплыву.

«Падымаецца чорны рыцар» – так пра яго пісала выданне Foreign Policy, спасылаючыся на іранскія крыніцы. Паводле іх менавіта заангажаванае Касэма Сулеймані выратавала Багдад ад Ісламскай дзяржавы. Усё гэта разам з прадуманай медыйнай кампаніяй вывела Касэма Сулеймані на другое месца ў нефармальнай іерархіі іранскай улады. Па магчымасцях свайго ўплыву генерал саступаў толькі вышэйшаму кіраўніку Ісламскай Рэспублікі Іран Алі Хаменеі.

Апошнім часам генерал Касэм Сулеймані быў фактычным іранскім намеснікам Іраку. Сулеймані рэгулярна лётаў паміж Іранам, Іракам, Сірыяй ды Ліванам. Ён кіраваў шэрагам іранскіх палітыкаў, Сулеймані падпарадкоўваліся лідары мясцовых шыіцкіх груповак. Менавіта Касэм Сулеймані зацвердзіў штурм амбасады ЗША ў Багдадзе. Пра лёс іранскага генерала Касэма Сулеймані пісала лева-ліберальнае выданне Gazeta Wyborcza.

эж