Беларуская Служба

Іран атакаваў амерыканскія ваенныя базы ў Іраку

08.01.2020 15:15
На дадзены момант у Іраку знаходзіцца 268 польскіх жаўнераў, якія прыбываюць там у рамках Польскага ваеннага кантынгенту. Ніводзін з іх не пацярпеў. 
Аўдыё
  • ЗША, Польшча, ФРГ, Данія і Нарвегіі пераконваюць, што іх жаўнеры, якія знаходзяцца ў дзвюх атакаваных базах, не пацярпелі.
Uliczne manifestacje w Iranie
Uliczne manifestacje w IraniePAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

 Ісламская Рэспубліка Іран нанесла ўдары па ваенных базах ЗША на захадзе і поўначы Іраку. Такім чынам іранскі рэжым аяталоў пачаў помсціць за ліквідацыю генерала Касема Сулеймані. Іранскія ўлады заяўляюць, што іх атакай была знішчана адна з ваенных базаў ЗША.

Уначы з 7 на 8 студзеня Іран абстраляў дзве амерыканскія ваенныя базы ў Іраку. Каля тузіна снарадаў трапілі ў базы Аль Асад ды Ірбіль.

База Айн Аль-Асад, што на захадзе Іраку падвергнулася ракетнай атацы з боку Ірану. Пра гэта паведамляецца ў заяве, апублікаванай Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі ў ноч на сераду, 8 студзеня.

Іранскія вайсковыя дадзеную атаку называюць актам помсты за забойства іх генерала Касема Сулеймані. Вартавыя Ісламскай рэвалюцыі заявілі, што па амерыканскай авіябазе было выпушчана не менш за дзевяць ракет. Таксама ў Тэгеране пераконвалі ў «поўным разбурэнні» аб'екта ў выніку ракетнага абстрэлу.

Аднак у Міністэрстве абароны ЗША заяўляюць аб нападзе адразу на дзве базы. Паводле звестак Пентагона, база ў Арбілю таксама падвергнулася ракетным ударам. Па дадзеных амерыканскіх ваенных, Іран запусціў больш за тузін балістычных ракет. У той жа час пакуль у ваенным ведамстве ЗША заявілі аб негатоўнасці ацаніць нанесеную шкоду.

ЗША, Польшча, ФРГ, Данія і Нарвегіі пераконваюць, што іх жаўнеры, якія знаходзяцца ў дзвюх атакаваных базах, не пацярпелі. Улады ЗША таксама не пацвярджаюць інфармацыі аб знішчаных самалётах ды верталётах. Дадзеныя аб ахвярах начных атак з’яўляюцца выключна ў паведамленнях іранскіх інфармацыйных агенцтваў, якія сцвярджаюць, што былі знішчаныя «80 амерыканскіх тэрарыстаў».

Варта нагадаць, стасункі Ірану і Злучаных Штатаў гвалтоўна абвастрыліся пасля таго як 3 студзеня амерыканская авіяцыя нанесла ўдар па аэрапорце Багдаду, у выніку чаго быў забіты іранскі генерал Касем Сулеймані камандуючы спецпадраздзяленнем Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі Аль-Кудс. Нефармальна Сулеймані зʼяўляўся другой асобай рэжыму аяталоў.

Канфлікт выклікаў вострую занепакоенасць міжнароднай супольнасці, у прыватнасці Польшчы. На дадзены момант у Іраку знаходзіцца 268 польскіх жаўнераў і ваеннага персаналу, якія прыбываюць там у рамках Польскага ваеннага кантынгенту.

На базе Аль-Асад знаходзіцца прыкладна сто, а на базе Ірбіль усяго некалькі палякаў. Польскае войска пакуль не публікуе дакладнай інфармацыі аб наступствах іранскай такі, кіруючыся мэтамі бяспекі.

Аператыўны камандуючы Узброенымі Сіламі Польшчы генерал Томаш Пятроўскі (Tomasz Piotrowski) паведаміў, што армія чакае чарговых ракетных абстрэлаў з боку Ірану. Адначасова ваенны зазначыў, што яны не разлічваюць на распаўсюд канфлікту ў іншых месцах і не збіраюцца выводзіць польскіх жаўнераў з Іраку.

Старшыня Сейму Польшчы Эльжбета Вітэк (Elżbieta Witek) паведаміла, што звернецца да прэмʼера з просьбай аб інфармацыі на тэму становішча на Блізкім Усходзе, асабліва гэта тычацца польскіх жаўнераў у Іраку:

- Паабяцала звярнуцца да прэмʼера. Я ведаю, што гэтым ужо мае займацца парламенцкая Камісія па справах спецыяльных службаў. Менавіта пра гэта буду размаўляць з прэмʼерам, што і ў якой форме ён можа паведаміць дэпутатам. Зараз мы чэрпаем інфармацыю выключна са СМІ, а тая інфармацыя супакойвае. Аднак я бы не падвышала стану пагрозы, грамадзяне не павіны так гэта ўспрымаць. Мы пільнуем сітуацыю.

Старшыня ніжняй палаты польскага парламенту дадала, што прадстаўнікі ураду таксама пільна сочаць за развіццём падзей, а прэзідэнт краіны Анджэй Дуда знаходзіцца ў пастаянным кантакце з прэмʼерам і міністрам абароны Польшчы.

У сваю чаргу прэм’ер Матэвуш Маравецкі паведаміў, знаходзячыся ў Сейме, што сітуацыя на Блізкім Усходзе нестабільная. Кіраўнік ураду падкрэсліў, што ўлады абавязаны задбаць аб польскіх жаўнерах:

-У кантэксце таго, што там можа адбыцца, хачу звярнуцца да апазіцыі – давайце супрацоўнічаць з урадам! Бо мы ўсе імкнемся да дээскалацыі, намагаемся ўтрымаць умовы міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе. Няхай гэтыя ўмовы і далёкія ад таго, што мы маем на ўвазе пад «мірам і стабільнасцю».

Генсек НАТА асудзіў ракетныя ўдары Ірану па ваенных базах ЗША ў Іраку. На сваёй старонцы ў Twitter Енс Столтэнберг напісаў, што НАТА заклікае Іран устрымацца ад далейшых праяў гвалту. Столтэнберг дадаў, што салдаты трэніровачных місій Паўночнаатлантычнага альянсу, дыслацыраваныя у Іраку, не панеслі страт у выніку атакі Ірану.

Іраснкія напады на базы Трэніровачных місій НАТА ў Іраку моцна паўплывалі сусветныя біржы. Такім чынам цана нафты перакрочыла сімвалічную адзнаку ў 70$ за барэль. Эксперты прагназуюць паніжэнне курсу акцыі на сусветных біржах.

Прыгадаем, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп акурат учора папярэджваў, што іранская помста за ліквідацыю генерала Сулеймані, можа сустрэць суровы адказ Злучаных Штатаў. Ужо хутка мы даведаемся, ці Дональд Трампа адважыцца павысіць стаўкі ў гульне, на кану якой стаіць рэгіянальны мір і стабільнасць.

Слухайце аўдыё! 

IAR/PR/эж