Беларуская Служба

Каранавірус шкодзіць эканоміцы Польшчы

19.03.2020 14:00
Польскі ўрад прымае антыкрызісны пакет мер.
Аўдыё
  • Польскі ўрад прымае пакет мер па ратаванні эканомікі ва ўмовах эпідэміі каранавіруса.
   .    - .
Польшча змагаецца з каранавірусам. Памежны кантроль на польска-літоўскай мяжы.PAP/Artur Reszko

Ідзецца пра кампраміс паміж чаканнямі бізнесу і магчымасцямі дзяржавы. Польскія ўрадоўцы кажуць пра «антыкрызісны шчыт» урадавых інвестыцыяў, каб абмежаваць доўгатэрміновыя наступствы ад крызісу выкліканага эпідэміяй каронавіруса.

4 сакавіка міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра першы выпадак заражэння каранавірусам у краіне. З таго часу ўжо 5 асоб памерла, а 325 заразілася, у тым ліку міністр навакольнага асяроддзя Міхал Вось.
Пры канцы мінулага тыдня польскі ўрад увёў становішча эпідэміялагічнай пагрозы ды зачыніў межы, каб перадухіліць далейшы імклівы распаўсюд хваробы.

Учора польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што эпідэмія бʼе ня толькі па здароўі людзей, але і па эканоміцы.

- Мы дакладна ведаем, што цяперашняя эпідэмія закране ня толькі наша здароўе. Яна паўплывае таксама на здароўе нашай эканомікі, на тое, як яна будзе працаваць. У звязку з гэтым мы прадстаўляем амбітны ды адважны план, які скіраваны на перадухіленне страты працоўных месцаў, банкруцтваў, закрыццю прадпрыемстваў, страт абаротаў ды даходаў паасобных прадпрымальнікаў.

Польскае кіраўніцтва назвала згаданы план мераў па падтрымцы бізнесу ва ўмовах эпідэміі – «антыкрызісным шчытом». Адпаведныя законы будуць прынятыя яшчэ на гэтым тыдні, зазначыў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

- Мы выцягваем руку дапамогі да працаўнікоў і прадпрымальнікаў. Ёсць шмат вопытных людзей, якіх працадаўцы будуць вымушаныя звольніць. Таму мы хочам захаваць месцы працы супольнымі высілкамі: польскай дзяржавы, працаўнікоў ды прадпрымальнікаў. Адсюль прыняцце спецыяльных мер, каб кожны, хто апынецца ў складанай сітуацыі, змог скарыстацца.

Польскія ўлады прапануюць прадпрымальнікаў адтэрміноўку па аплаце адлічэнняў у сацыяльныя і пенсійныя фонды, ільготныя мікрапазыкі для фірмаў, дзяржаўную дапамогу па выплаце заробкаў ва ўмовах прастою для фірмаў на агульную суму 212 мільярдаў злотых. Распавядае міністр развіцця Польшчы Ядвіга Эмілевіч.

- Каранавірус закранае кожнага з нас, таксама інфікуе польскую эканоміку, бʼе па тысячах фірмаў ды мільёнах польскіх працаўнікоў. Некалькі тыдняў мы рыхтуем лек, антыбіётык, які дапаможа вытрываць польскай эканоміцы, захаваць месца працы. Пакет мер тычацца кожнага працаўніка, прадпрымальніка без выключэнняў з-за маштабу яго эканамічнай актыўнасці.

Некаторыя ўжо заявілі, што гэтага можа быць замала, бо крызіс пагражае зацягнуцца большы, чым на 10 дзён – перыяд на які ўведзены каранцін у Польшчы. Урадавы план – гэта кампраміс паміж чаканнямі прадпрымальнікаў і магчымасцямі дзяржавы, патлумачыў сёння Польскаму радыё кіраўнік канцылярыі старшыні Рады міністраў Міхал Дворчык.

- Мы не ў стане выканаць усе чаканні. Сітуацыя вельмі складанай, надзвычайная. Прапанаваны пакет мер – гэта кампраміс паміж усімі чаканнямі ды магчымасцямі бюджэту. Прэмʼер-міністр зазначыў, што ўвесь пакет будзе каштаваць 212 мільярдаў злотых. Гэта вялізарная сума. Зразумела, што яна ўсяго не пакрые, але заспакоіць шмат патрэбаў. Мы выходзім з таго, што цяжар дадзеных мера для дзяржаўных фінансаў будзе кароткатэрміновым і лепшым, чым доўгатэрміновыя наступствы, якія будуць значна горшыя, калі мы не рэалізуем дадзеныя меры.

Урад Польшчы ідзе на гэтыя крокі, каб залагодзіць наступствы эпідэміі каранвіруса для эканомікі краіны. Без гэтых інвестыцыяў доўгатэрміновыя наступствы былі б значна горшыя, перакананыя ўрадоўцы.

Юры Ліхтаровіч