Ці незалежны кандыдат Шыман Галоўня адмовіцца ад удзелаў у выбарах? – задае пытанне правацэнтрыскі партал niezalezna.pl. –Я прыму рашэнне ў раёне 6-7 траўня, – сказаў Галоўня. Паводле яго, цяпер кандыдаты не ведаюць, па якой формуле і калі адбудуцца выбары.
У прыватнай тэлевізіі TVN24 Шымана Галоўню пыталі, ці ён бярэ пад увагу няўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, калі яны будуць адбывацца ў траўні ў форме карэспандэнцыйнага галасавання.
-Думаю, кожны з нас бярэ гэта пад увагу, але пакуль мы не ведаем, як усё будзе, бо не вядома, калі выбары адбудуцца, не ведаем, паводле якой працэдуры яны пройдуць, не ведаем, якой будзе эпідэміялагічная сітуацыя, – адказаў кандыдат. –Няма сэнсу прымаць рашэнне на запас у моманце, каля яшчэ ўсё можа памяняцца на 180 градусаў.
Галоўня кажа, што калі б быў шанец, што гэтыя выбары будуць бяспечныя, то трэба ў іх браць удзел. Кандыдат у прэзідэнты таксама заявіў, што «напэўна нікога не будзе пераконваць да таго, каб ён пайшоў на выбары».
ав