Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі робіць рэверансы ў бок Польшчы, як раз у той момант, калі нафта Саудаўскай Аравіі выцясняе расійскую. Ці выкарыстае Польшча цэнавую вайну на паліўным рынку?, – задаецца пытаннем Войцех Якубяк, галоўны рэдактар парталу BiznesAlert.pl.
Як паведаміла агенцтва Reuters, саудаўская нафта прыцягвае кліентаў у Еўропе, у тым ліку і ў Польшчы, дзякуючы зніжкам, уведзеным пасля таго, як старое пагаднення OPEC + страціла сілу з-за рознагалоссяў з Расіяй. Хоць Саудаўская Аравія і Расія заключылі новае пагадненне, якое павінна пачаць абавязваць з мая гэтага года, цэнавая вайна працягваецца. У выніку нафтапорт у Гданьску ў красавіку павінен прыняць 560 тысяч тон саудаўскай нафты. У той жа час ён не прыме ніводнай пастаўкі з Расіі. Refinitiv паведамляе, што Saudi Aramco прапануе еўрапейскім кліентам прэмію за фрахт і адтэрміноўку плацяжу на 90 дзён. Такая прапанова магла схіліць польскія кампаніі PKN Orlen і Lotos да павелічэння закупак нафты.
У кантэксце вышэйсказанага, а таксама апошняга абвалу коштаў на нафту, цікавымі ўяўляюцца, як піша Войцех Якубяк, апошнія выказванні міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргея Лаўрова, які сказаў, што Масква разлічвае на пераадоленне крызісу ў адносінах з палякамі. Ён таксама нагадаў, што існуе шэраг каналаў супрацоўніцтва, якія можна размарозіць.
«Спадзяюся, што з нашымі польскімі сябрамі мы таксама пераадолеем цяперашні перыяд і што спробы штучна стварыць падставы для раз'яднання нашых народаў у канчатковым выніку не возьмуць верх«, – сказаў Лаўроў у аўторак падчас круглага стала з прадстаўнікамі Фонду публічнай дыпламатыі імя А. М. Гарчакова, які праходзіў у фармаце відэаканферэнцыі. – Запэўніваю, у Расіі вы знойдзеце самы пазітыўны водгук на любыя прапановы, якія будуць дэідэалагізаваныя і будуць абапірацца на інтарэсы грамадзян Расіі і Польшчы».
Галоўны рэдактар партала BiznesAlert.pl адзначае, што расіяне губляюць польскі рынак па многіх прычынах, сярод якіх палітычныя аргументы маюць істотнае значэнне. «Расіяне праводзяць у адносінах да Польшчы варожую знешнюю палітыку. Расіяне не зʼяўляюцца годным даверу пастаўшчыком, яны выклікалі крызіс забруджанай нафты ў 2019 годзе. Таму зʼяўляюцца альтэрнатывы для іх сыравіны. Але гэта не азначае, што расійская нафта заўсёды дрэннай якасці».
На думку Войцэха Якубяка, Расія павінна браць прыклад з Саудаўскай Аравіі замест таго, каб безрэзультатна падзяляць Еўропу на зоны ўплыву. Можа быць, расіяне прапануюць палякам перагляд умоваў доўгатэрміновых кантрактаў? Пасля цёплых словы міністра Лаўрова павінны зʼявіцца пэўныя дзеянні.
яс