Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужб папярэджвае: Польшча – мэта дэзынфармацыі з боку Расійскай Федэрацыі, піша партал wpolityce.pl.
-Польшча даўно з’яўляецца цэллю дэзынфармацыі. У апошнім часе атакі сталі мацнейшымі. Павялічылася таксама лічба фальшывых інфармацый, якія дэстабілізуюць публічныя дэбаты ў Польшчы, – зазначыў Станіслаў Жарын, прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужб.
Польскія спецслужбы стала вядуць маніторынг падазронай актыўнасці ў інтэрнэце, у тым ліку ў сацыяльных сетках, і ідэнтыфікуюць самыя небяспечныя праявы дэзынфармацыі, прапаганды і інфармацыйных атак, скіраваных у Польшчу – інфармуе Станіслаў Жарын.
У інфармацыйнай вайне супраць Польшчы выкарыстоўваецца некалькі элементаў.
Жарын звяртае ўвагу на інфармацыю пра небяспеку ад пажараў ва Украіне і згадкі ў гэтым кантэксце пра Чарнобыль. Мэта аперацыі – выклікаць паніку і стварыць інфармацыйны хаос, напружанасць у польска-ўкраінскіх стасунках, будова негатыўных інфармацый вакол ядзернай энергетыкі.
Іншым прыкладам з’яўляюцца спробы ўмяшання ва ўнутраную сітуацыю краіны, напрыклад, накручванне бягучых палітычных спрэчак. Да гэтай катэгорыі адносяцца інфармацыі Расійскага інстытуту стратэгічных даследаванняў, эксперты якога пераконваюць, што ў Польшчы пагаршаецца сітуацыя, звязаная з эпідэміяй COVID-19, а за планам правядзення прэзідэнцкіх выбараў стаяць боязі за падтрымку прэзідэнта Анджэя Дуды.
-У часе эпідэміі каранавіруса крамлёўская прапаганда выкарыстоўвае інфармацыйныя прылады для дасягнення сваіх стратэгічных мэтаў. Дзейнасць Крамля разлічаная, між іншым, на паказанне Расіі як краіны, якая дапамагае іншым змагацца з COVID-19. Выкарыстоўваюцца маніпуляцыі і хлусня, – чытаем у аналізе.
Расійская прапаганда, скіраваная супраць Польшчы, таксама выкарыстоўвае тэму бяспекі, атакуючы НАТА і ўдараючы ў аперацыйныя здольнасці Войска Польскага.
а