Беларуская Служба

Лукашэнка сваім парадам раззлаваў Крэмль

08.05.2020 13:06
Лукашэнка прапануе, каб сустрэча на трыбунах у Мінску стала адначасова самітам Еўразійскага эканамічнага саюзу які Крэмль запланаваў на 19 мая.
.
.Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

У той час, як дзяржавы адмяняюць урачыстыя мерапрыемствы з нагоды заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе, лідар Беларусі імкнецца сыграць галоўную ролю, – піша Анджэй Ламаноўскі на старонках выдання «Rzeczpospolita».

Пуцін адмяніў парад 16 красавіка.

- На самой справе парад найбольш быў патрэбны якраз прэзідэнту Расіі, бо для бальшыні звычайных людзей важныя не святкаванні, а каранавірус, адсутнасць грошай і іншыя праблемы, – кажа незалежны расійскі публіцыст Ігар Чубайс.

Таксама іншыя былыя савецкія рэспублікі адмяняюць парады і мерапрыемствы: Казахстан, Кіргізія, Грузія. Нават у Берліне, вельмі чулым да гісторыі Другой сусветнай, анулявалі ўрачыстасці 75-ых угодак заканчэння вайны.

А Лукашэнка насупраць усіх і ўсяго загадаў зладзіць ваенны парад у Мінску. Адначасова ён выказаў спадзяванні, што ў беларускую сталіцу прыедуць лідары краін, прынамсі з былога СССР.

А Маскву найбольш раззлавала тое, што Лукашэнка прапануе, каб сустрэча на трыбунах у Мінску стала адначасова самітам Еўразійскага эканамічнага саюзу які Крэмль запланаваў на 19 мая. Не вядома хто прыняў запрашэнне.

- Лукашэнка кажа: я гатовы, а вы баіцеся? Гэта неэлегантна, па-хамску, – пракаментаваў прапанову беларускага кіраўніка Уладзімір Жарыхін з расійскага інстытута СНД.

Крэмль разгневалі таксама словы Лукашэнкі пра «хованкі ў норах» - яскравы намёк на маскоўскія чуткі, што, маўляў, Уладзімір Пуцін схаваўся ад эпідэміі ў бункеры сваёй рэзідэнцыі.

яс