Беларуская Служба

У Ізраілі паўстае ўрад без Нетаньяху

04.06.2021 16:08
эта экзатычная сумесь усіх магчымых рухаў, якіх аб’ядноўвае імкненне да таго, каб пазбавіць улады прэм’ер-міністра, які не пакідаў сваёй пасады апошнія 15 гадоў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/dror lahat

Кааліцыя супраць Бініяміна Нетаньяху паўстала ў сераду, інфармуе сённяшняя газета Rzeczpospolita. На 14 чэрвеня плануецца галасаванне ў ізраільскім парламенце, Кнэсеце, над вотумам даверу да прэм’ер-міністра, супраць якога вядзецца расследаванне аб карупцыі.

У новую кааліцыю ўваходзіць аж восем з чатырнаццаці парламенцкіх партыяў, і гэта групоўкі з вельмі рознымі поглядамі на ўсё. У кааліцыі знойдзем радыкальных левых, радыкальных правых і мусульманаў. Фатаграфія моманту падпісання рашэння аб стварэнні кааліцыі, на якой знойдзем лідара ўльтра-правай партыі Яміна Нафталі Бэнэт і лідара мусульманскай партыі Рам Мансура Абаса публікавалася ва ўсіх СМІ Ізраіля. Такі склад кааліцыі можа стаць перашкодай для магчымага праўлення. На сённяшні дзень аднак выглядае на тое, што ўсе спрэчнасці знікаюць перад жаданнем скінуць з пасады Нетаньяху.

Паводле планаў, калі кааліцыя атрымае давер Кнэсету, ёю будуць упраўляць два прэм’ер-міністры, у ратацыйнай сістэме. Да 2023 года ўрад узначаліць узгаданы Нафталі Бэнэт, якога потым заступіць Яір Лапід з самай колькаснай групы ў саюзе, цэнтрысцкага Еш Атыд. Гэтая падзея разам з выбарам новага прэзідэнта краіны Ізака Герцога, які перамог кандыдатку партыі Нетаньяху, стала сігналам аб канцы эры Лікуду, які ўпраўляў краінай апошняе дзесяцігоддзе, чытаем у газеце Rzeczpospolita.

аев