Беларуская Служба

Разгараецца польска-ізраільскі канфлікт за закон пра рэпрыватызацыю

28.06.2021 16:28
Новыя правілы ў законе аб адміністрацыйных судовых працэсах выклікала парушэнне сярод ізраільскіх і амерыканскіх палітыкаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneGrand Warszawski/Shutterstock

 На мінулым тыдні дыпламаты абодвух краін падалі адмысловыя заявы спікера польскага парламенту Эльжбеце Вітэк, у якіх патрабуюць не прымаць новага закону, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna. На паведамленні з боку амбасадаў Ізраілю і ЗША адрэагавала польскае МЗС, якое пераконвае, што закон не мае на мэце дыскрымінацыі нашчадкаў польскіх габрэяў.

Асноўная прэтэнзія замежных ведамстваў заключаюцца ў тым, што працэсы па вяртанні маёмасці, якія вядуцца на адміністрацыйным узроўні, будуць сапраўдныя толькі тады, калі спрэчныя рашэнні, звязаныя з прысваеннем маёмасці, былі прыняты раней, чым 30 гадоў таму. Такім чынам, уся маёмасць польскіх габрэяў, якая была прысвоена польскай камуністычнай уладай пасля вайны, не вернецца ў  рукі нашчадкаў. Падобным чынам будзе выглядаць сітуацыя палякаў, якія хацелі атрымаць назад маёмасць сваіх продкаў.

Польскае МЗС падкрэслівае, што надалей можна будзе весці працэсы паводле грамадзянскага кодэксу. Увядзенне новага закону мае на мэце ў першую чаргу ліквідацыю злоўжыванняў і парушэнняў, якія ў значнай ступені мелі месца падчас працэсаў рэпрыватызацыі. Адмыслоўцы падкрэсліваюць, што найбольш спрэчным у новым законе з’яўляецца факт, што ўсё тагачасныя справы, якія датычаць рашэнняў, старэйшых за 30 гадоў, будуць ануляваны. Некаторыя дэпутаты ад апазіцыі хочуць дадаць да закону папраўку, каб такія справы можна было закончыць, а новы закон датычыў толькі новых працэсаў. Незалежна ад таго, ці закон пройдзе праз Сенат, ужо сёння можам казаць аб новым дыпламатычным канфлікце між Польшчай ды Ізраілем, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.

 аев