Беларуская Служба

Павал Усаў пра змены ў школьнай праграме: Прывядуць да неабмежаванага цемрашальства, адукацыя скаціцца не тое што ў савецкія, а ў царскія часы

02.09.2021 15:03
У Беларусі за парты селі 1 млн 85 тыс. школьнікаў, з іх 118 тысяч першакласнікі. 
Аўдыё
  • «Палітычная люстэрка» за 1 верасня 2021 года
Павал Усаў radyjo.net

1 верасня распачаўся навучальны год. У Беларусі за парты селі 1 млн 85 тыс. школьнікаў, з іх 118 тысяч першакласнікі. Школьнікаў ды іх бацькоў чакае шмат новага – праваслаўныя святары ў якасці настаўнікаў патрыятычнага выхавання, ваенрукі і ахова школаў міліцыянтамі, а таксама забарона бацькам на наведвання школы. Наш палітычны аглядальнік Павел Усаў лічыць, што такія захады ўладаў прывядуць да яшчэ большага раздражнення грамадства палітыкай уладаў:

- Гэта сведчыць аб тым, што рэжым працягне намаганні па тым, каб паставіць пад поўны кантроль выхаванне дзяцей. Такія спробы рабіліся ўжо даўно і як мы бачым, яны ні да чаго не прывялі і наўрад ці прывядуць. З гэтымі новаўвядзеннямі з’ўялецца дадатковы псіхалагічны цяжар для дзяцей і бацькоў. Звычайныя грамадзяне абсалютна бездапаможныя ў сутыкненні з дзяржаўнымі інстытутамі. У тым ліку школа ператвараецца ў прыладу неабмежаванага ідэалагічнага і псіхалагічнага ўздзеяння на дзяцей. Бацькі пазбаўленыя якой заўгодна магчымасці ўплываць на адукацыйныя і выхаваўчыя працэсы. Такі стан рэчаў прывядзе да неабмежаванага цемрашальства, адукацыя скаціцца не тое што ў савецкія, а ў царскія часы, калі дзецьмі займаліся папы, а іх асноўнай мэта заключалася ў прымітывізацыі светапогляду вучняў. (...)

Перадачу «Палітычная люстэрка» цалкам слухайце ў далучаным файле!

эж


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: У Беларусі адбываецца знішчэнне рэшткаў інтэлектуальнай эліты

04.08.2021 15:36
Сёння правялі ператрусы і затрымалі Юрася Меляшкевіча, Уладзіміра Мацкевіча, Улада Вялічку, Тацяну Вадаласкую.

Палітолаг: Кампанія «Шлюз», заведзена кіраўніцтвам Беларусі ўжо раз спрацавала для рэжыму Лукашэнкі і цяпер спрацоўвае зноў

25.08.2021 20:22
Яе сутнасць – выкарыстанне мігрантаў дзеля помсты Захаду за санкцыі супраць Беларусі.