Палітычны тэрор увайшоў у новую фазу – знішчэння рэшткаў інтэлектуальнай эліты – гаворыць палітолаг Павал Усаў.
-Я яшчэ 10 ліпеня пісаў, што, калі будзе арыштаваны Уладзімір Мацкевіч, то гэта будзе поўнае афармленне таталітарнай сістэмы ў краіне. Яна імкнецца знішчыць усялякую альтэрнатыву, нават на ўзроўні мыслення, альтэрнатыўнай інтэлектуальнай актыўнасці. Гэта будзе мець доўгатэрміновыя наступствы для інтэлектуальнай супольнасці Беларусі. Гэта будзе азначаць, што ўлады знішчаць усе ўмовы, пры якіх фарміраванне альтэрнатыўных думак і ідэяў у Беларусі будзе магчыма. Гэта таксама будзе сведчыць пра татальную зачыстку ўнутранай прасторы – інтэлектуальнай, інфармацыйнай, грамадзянскай. Безумоўна Беларусь пераўтворыцца ў квазітаталітарную дзяржаву.
У далучаным гукавым файле Павал Усаў адказвае на пытанні, ці магчымы ўдзел спецслужб у смерці беларускага актывіста ў Кіеве, і як гісторыя Крысціны Ціманоўскай адаб’ецца на беларускім спорце.
слухайце аўдыё