Беларуская Служба

У Польшчы распачынаецца праверка абавязковай вакцынацыі дзяцей

08.04.2025 09:16
Інспектары павінны праверыць 7,5 мільёнаў гісторый вакцынацыі дзяцей і падлеткаў.
   13 .
Правяраецца вакцынацыя супраць 13 хвароб.Shutterstock/Fotokon

Санэпідэмстанцыя ў Польшчы ўсё часцей атрымлівае паведамленні аб непрышчэпленых дзецях. Інспектары павінны праверыць 7,5 мільёнаў гісторый вакцынацыі дзяцей і падлеткаў ад нараджэння да дзевятнаццацігадовага ўзросту.

Калі высветліцца, што пацыенту не зроблены ўсе неабходныя прышчэпкі, гэтыя выпадкі будуць падрабязна разбірацца, кажа санітарны інспектар доктар Павел Гжэсёўскі:

– Сам факт кантролю азначае, што да нас стала прыходзіць больш паведамленняў аб непрышчэпленых дзецях з медычных устаноў, якія займаюцца вакцынацыяй.  Што само па сабе з'яўляецца плюсам. Па-другое, мы назіраем павышаную цікавасць да прышчэпак з боку сем'яў, якія іх яшчэ не вакцынавалі сваіх дзяцей.

У польскім санэпідзе кажуць, што праверка карт прышчэпак будзе доўжыцца не больш за 3 месяцы. Праверка дакументацыі аб прышчэпках дзяцей ахопіць 10 тысяч медычных устаноў.

Правяраецца вакцынацыя супраць 13 хвароб.

IAR/эж