Беларуская Служба

Амбудсмэн Польшчы раскрытыкаваў новы закон аб СМІ

22.12.2021 12:06
«На мой погляд, закон у цяперашнім выглядзе не павінен уступаць у сілу».
      , 19  2021
Пратэсты ў абарону свабоды СМІ ў Польшчы, 19 снежня 2021 года Крыніца: PAP/ Radek Pietruszka

Польскі амбудсмэна Марцін Вёнцэк у размове з газетай Fakt заявіў, што папраўкі ў закон аб СМІ выклікаюць шмат супярэчнасцяў.

«Калі дадзены закон уступіць у сілу цяпер, то на працягу шасці месяцаў тэлеканал TVN, або, дакладней, група TVN, павінна будзе ажыццявіць істотнае пераўтварэнне сваёй маёмаснай структуры. TVN мае канцэсію на 10 гадоў. І вось з-за змяненняў у законе ў перыяд дзеяння канцэсіі мяняюцца яе ўмовы. Так не павінна адбывацца. Медыярынак мае важнае значэнне для абароны свабодаў і правоў чалавека, а свабода СМІ з'яўляецца адной з асноў любой дэмакратыі. Таму на медыярынку павінна панаваць давера да закона», – заявіў у размове з газетай Fakt  амбудсмэн Польшчы Марцін Вёнцэк.

На пытанне, што б ён параіў зрабіць па гэтым пытанні прэзідэнту Дудзе, амбудсмэн адказаў: «На мой погляд, закон у цяперашнім выглядзе не павінен уступаць у сілу. Таму я б прапанаваў скарыстацца паўнамоцтвамі прэзідэнта, каб не дапусціць уступлення гэтага закона ў сілу, у прыватнасці, ён мог бы скарыстацца заканадаўчым вета».

Упаўнаважаны ўрада Польшчы па правам чалавека падкрэсліў, што дадзены закон у значнай меры не адпавядае нормам свабоды СМІ, пісалі ў выданні Fakt.

Нагадаем, паводле папраўкам да прынятага Сеймам закона аб СМІ, замежныя кампаніі, якія знаходзяцца па-за межамі Еўрапейскай эканамічнай зоны, не маюць права трымаць кантрольны пакет акцый у польскіх СМІ. У прыватнасці, гэта тычыцца вядучага польскага апазіцыйнага тэлеканала TVN, якім валодае амерыканская кампаніі Discovery. Дадзеныя заканадўчыя змены ўжо выклікалі вострую рэакцыю афіцыйных асобаў ЗША, а ў выходныя па ўсёй Польшчы пракаціліся масавыя акцыі пратэсту ў абарону свабоды слова і СМІ.

эж


ЗША занепакоеныя прынятым у Польшчы законам аб СМІ

18.12.2021 09:01
Дзярждэпартамент ЗША: Адміністрацыя Джо Байдэна ставіць свабоду выказвання меркаванняў і свабоду СМІ, у цэнтры знешняй палітыкі.

Неафіцыйна: Прэзідэнт Дуда не падпіша папраўку ў закон аб СМІ

21.12.2021 13:58
Рашэнне аб унясенні змяненняў у закон знаходзіцца ў руках прэзідэнта Анджэя Дуды.