Еўрасаюз мае вялікія праблемы з выпрацаваннем супольнай пазіцыі па справе дзеянняў Расіі на міжнароднай арэне, асабліва ў дачыненні да Украіны, лічыць эксперт па міжнародным праве еўрадэпутат ад польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Караль Карскі (Karol Karski):
- ЕС мае вялікія праблемы з выпрацаваннем супольнай пазіцыі па гэтай справе. Нагадваю, высокі камісар па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль прымушаны шукаць кампраміс, паколькі пазіцыі членскіх краінаў неадназначная. Дастаткова ўспомніць пра прарасійскую палітыку Германіі. Тут гаворка ідзе, напрыклад, пра супольныя нямецка-расійскія інвестыцыі, некарысныя для астатніх членаў ЕС, як, напрыклад, Nord Stream 2. Варта ўспомніць таксама пра розныя скандальныя заявы прадстаўнікоў Германіі, у тым ліку заяву былога намесніка-адмірала нямецкіх ВМС, які гаварыў пра тое, што Уладзімір Пуцін і Расія заслугоўваюць пашаны і прызнання іхных інтарэсаў.
Нагадваем, кіраўнік украінскай дыпламатыі лічыць, што Германія разбівае адзінства Захаду. Некаторыя каментатары сцвярджаюць, што зараз Германія з’яўляецца плацдарм Расіі ў Еўропе:
- Нагадваю, пастаўкі ваеннай тэхнікі і зброі для Украіны адбываюцца ў абыход Германіі. Брытанскія самалёты з такім грузам былі прымушаныя пазбягаць паветранай прасторы Германіі. Эстонія не атрымала згоды Германіі на перадачу часткі зброі, атрыманай раней ад арміі ГДР. Немцы блакуюць таксама дзеянні ў рамках Паўночнаатлантычнага альянсу, дзе выпрацоўваецца супольная пазіцыя па гэтай справе. Так, што гаворка ідзе не толькі нямецкія дзеянні ў ЕС, але і ў НАТА.
Ці гэта азначае, што Берлін неафіцыйна пагаджаецца на тое, каб Украіна апынулася ў зоне ўплываў Расіі?
- Такое меркаванне чуваць таксама ў выказваннях часткі нямецкіх палітыкаў і прадстаўнікоў нямецкай арміі. Згаданы раней нямецкі адміраў сказаў шчыра і адкрыта, што існуюць рэгіёны, у якіх трэба пагадзіцца з расійскім уплывам і дзіўна, што міжнародная думка да гэтай пары гэтага не зразумела.
Тым часам, праблемы ў адносінах Расія-Украіна ўскладняюць таксама сітуацыю Польшчы:
- Гаворка ідзе пра сітуацыю, калі ўздоўж усходняй мяжы Польшчы знаходзяцца дзве буферныя дзяржавы – Беларусь і Украіна. Расія паглынула Беларусь. Беларуская армія інтэграваная ў расійскія сілы. Расійскія войскі дыслакуюцца на мяжы з Польшчай не толькі ў Калінінградскай вобласці, але таксама ў Беларусі. Зараз рэальнай з’яўляецца небяспека, што ў зоне расійскіх уплываў апынецца таксама Украіна.
Паводле палітыка, сітуацыю дадаткова ўскладняе неадназначная пазіцыя Захаду:
- Гаворка ідзе пра шэраг краінаў, з якіх адны з’яўляюцца прыхільнікамі Расіі – як Германія, а іншыя, як ЗША – шмат гавораць, але не шмат робяць. Нагадваю, яшчэ некалькі дзён таму прэзідэнт ЗША выступіў з заявай, якая ўсхвалявала не толькі Украіну. Нагадваю Джо Байдэн гаварыў пра «малыя і большыя» парушэнні цэласнасці Украіны, у гэтым кантэксце, што на адныя ён можа пагадзіцца, а на іншыя – не. Апрача таго, рашэнне аб выездзе сем’яў амерыканскіх дыпламатаў з Украіны – гэта сігнал, што ЗША разглядаюць магчымасць адмовіцца ад падтрымкі для згаданай дзяржавы. Гэта можа сведчыць пра дэкампазіцыю міжнародных сістэмаў бяспекі.
- лічыць эксперт па міжнародным праве еўрадэпутат ад польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Караль Карскі.
Нагадваем, пасля жэнеўскіх перамоваў Расія-ЗША не дайшло да пералому. Дарэчы каментатары і не спадзяваліся прагрэсу, паколькі патрабаванні Расіі проста непрымальныя для НАТА. Паводле Анджэя Талягі (Andrzej Talaga) з Warsaw Interprise Institute, можа, на самой справе, гаворка не ідзе пра Украіну:
- Шмат сведчыць пра тое, што расейцы хочуць дасягнуць нечага іншага. Варта дадаць, што амерыканцы падчас першых амерыканска-расійскіх перамоваў, якія адбыліся яшчэ на перамоваў Расія-НАТА, прапанавалі, між іншым, ратацыйную прысутнасць ракетаў і войскаў НАТА ва Усходняй Еўропе і расійскіх войскаў ля мяжы НАТА. Амерыканцы добра разумеюць, што Украіна і патрабаванні гарантыяў тут ні пры чым. Гаворка ідзе пра нейкую форму змены архітэктуры бяспекі ў Еўропе, якая будзе больш карысная для Расіі.
Аналітык таксама не згаджаецца з ацэнкай, што Германія, гэта зараз слабае звяно ў перамовах з Расіяй:
- Не. Нагадваю, што нямецкія жаўнеры ў рамках батальёна НАТА служаць у Літве. Канцлер Германіі сустракаўся ў Берліне з кіраўніком ЦРУ. Падчас згаданай сустрэчы напэўна абмяркоўвалася магчымая рэакцыя на агрэсію Украіны. Я лічу нават, што карысная такая сітуацыя, калі маем цвёрдую пазіцыю ЗША і краінаў нашага рэгіён з аднаго боку, а з другога – Германію, якая робіць стаўку на дыпламатыю. Аднак мы не ведаем, што будзе ў сітуацыі агрэсіі на Украіну. Мне здаецца, што тады дыпламатыя пойдзе ў адстаўку і будзе час на больш рашучую рэакцыю.
- лічыць Анджэй Таляга з Warsaw Interprise Institute.
Тым часам Генсакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што альянс будзе працягваць усе неабходныя меры для абароны хаўруснікаў, у тым ліку шляхам умацавання ўсходняга флангу. «Мы заўсёды будзем рэагаваць на любое пагаршэнне сітуацыі з нашай бяспекай, у тым ліку ўзмацненнем нашай калектыўнай абароны», – сказаў ён.
Нагадваем, у адказ на незаконную анексію Крыма ў 2014 годзе НАТА павялічыла сваю прысутнасць у Эстоніі, Латвіі, Літве і Польшчы.
PR1/аз