Свет рыхтуецца да магчымай расійска-ўкраінскай вайны. Пакуль Захад спрабуе развязаць патэнцыйны канфлікт дыпламатычнымі каналамі. Усё ж калі Крэмль выбярэ ваенны варыянт, то можа пакласці канец існаванню сваёй эканоміцы, піша эканамічны партал money.pl. Расійскія эканамісты папярэджваюць, што ўварванне ва Украіну можа скончыцца эканамічным калапсам Расіі.
Расійскія эканамісты перасцерагаюць Уладзіміра Пуціна ад рэалізацыі сцэнара ўварвання, піша «Rzeczpospolita».
– У «дзень перасячэння» мяжы, калі гэта наступіць, улады могуць неадкладна ўвесці абмежаванні на зняцце ўкладаў і зняцце з банкаматаў, – папярэджвае эканаміст Якаў Міркін, загадчык аддзела міжнародных рынкаў капіталу Інстытута сусветнай эканомікі і Міжнародныя стасункаў Расійскай акадэміі навук.
Таксама можа быць абмежаваны абмен рублёў на замежную валюту, як і наяўны абарот. Абрынецца рубель, абваляцца акцыі і аблігацыі ды пачнецца «панічны ўцёк капіталу з Расіі», папярэджвае Якаў Міркін.
Наступным крокам будуць новыя падаткі. Яны будуць уведзеныя ў тэрміновым парадку. Эканамісты мяркуюць, што гэта могуць быць, між іншым, ваенныя даніны і даніны для бяздзетных і самотных людзей.
Яшчэ адна пагроза – абвал цэнаў на расійскія дзяржаўныя даўгавыя каштоўныя паперы на 15-20%. Інфляцыя, якая можа дасягаць нават двухзначных памераў, таксама выйдзе з-пад кантролю.
У выніку цэнтральны банк будзе вымушаны падняць працэнтныя стаўкі яшчэ на 250-300 базісных пунктаў – прагназуе Яўген Коган, кіраўнік Moscow Partners IG, якога цытуе Rzeczpospolita. Якаў Міркін дадае, што таргі спыняцца і біржа можа наогул не адкрыцца.
ав