Беларуская Служба

31 года таму паўстала Вышаградская група: Мы разам інтэгруемся ў Еўропу

15.02.2022 13:10
«Усе кіраўнікі дзяржаўных дэлегацый падкрэслівалі, што супрацоўніцтва нашых краін не з’яўляецца спробай замяніць Варшаўскую дамову, мы хочам разам інтэгравацца ў Еўропу».
  . ,   .     . , , , 15  1991
Прэзідэнт ЧСР В. Гавэл, прэм'ер Вугоршчыны Ю. Анталь і прэзідэнт Польшчы Л. Валэнса, Вышаград, Прага, 15 лютага 1991 года Крыніца:PAP/Jan Morek

Дэмакратычныя пераўтварэнні на мяжы 1980-90-ых гадоў, а таксама глыбокі грамадска-палітычны крызіс у СССР, якія неўзабаве прывядзе да распаду гэтай дзяржавы, вызначылі новыя напрамкі замежнай палітыкі краінаў Цэнтральнай Еўропы.

Звяржэнне савецкай гегемоніі азначала для Варшавы, Прагі і Будапэшту пачатак намаганняў па далучэнні цэнтральнаеўрапейскіх народаў да еўрапейскай і паўночнаатлантычнай інтэграцыі. 15 лютага 1991 года месцам сустрэчы тагачаснага прэзідэнта Польшчы Леха Валэнсы, прэзідэнта Чэхаславаччыны Вацлава Гавэла і вугорскага прэм’ер-міністра Ёжэф Анталы быў абраны Вышаград – старажытны замак, гістарычны раён Прагі, дзе ў XIV стагоддзі адбываліся з'езды польскіх, чэшскіх і вугорскіх каралёў.

Палітыкі падпісалі сумесную дэкларацыю аб супрацоўніцтве на шляху да еўрапейскай інтэграцыі, так паўстаў Вышаградскі трохкутнік, які пасля распаду Чэхаславаччыны на Чэхію і Славакію, трансфармаваўся ў Вышаградскую групу – V4.

Зараз, у якасці, сведчання гістарычнай падзеі, прапаноўваем вашай увазе карэспандэнцыю аўтарства журналіста Тадэвуша Олшаньскага. Карэспандэнцыя, прысвечаная вынікам сустрэчы лідараў Вугоршчыны, Чэхаславаччыны і Польшчы, прагучала ў эфіры Польскага радыё 17 люта 1991 года:

-У пятніцу была падпісаная трохбаковая дамова паміж Варшавай, Прагай і Будапэштам. Сёння ў Вышаградзе адбыліся польска-вугорска-чэхаславацкія перамовы на самым высокім узроўні. Прэм’ер Вугоршчыны Ёжэф Анталь, прэзідэнт Чэхаславаччыны Вацлаў Гавэл і прэзідэнт Польшчы Лех Валэнса падпісалі супольную дэкларацыю гэтых дзяржаў аб памкненні да еўраатлантычнай інтэграцыі.

На прэсавай канферэнцыі ў Вышаградзе ўсе кіраўнікі дзяржаўных дэлегацый падкрэслівалі, што супрацоўніцтва нашых краін не з’яўляецца спробай замяніць Варшаўскую дамову, не з’яўляецца спробай замяніць знікаючы блок. Мы хочам разам інтэгравацца ў Еўропу, гэта цяжкае заданне, бо трэба збліжацца, трэба шырэй адкрываць межы.

Дэкларацыя, падпісаная ў Вышаградзе, канкрэтная і прадугледжвае наступныя крокі: лепшы абмен інфармацыяй аб жыцці ў нашых краінах, ліквідацыя перашкодаў у канатках паміж грамадзянамі, грамадскімі арганізацыямі ды ўстановамі нашых дзяржаў, паляпшэнне інфраструктуры (дарог, чыгункі і авіязлучэння), як паміж трыма нашымі дзяржавамі так і з Еўропай. Праца ўсёй гаспадаркі залежыць ад прыспяшэння прыватызацыі ды іншых рынкавых механізмаў. Мы можам і павінны гандляваць міжсобку не толькі на базарах. Адпаведна, паміж намі трэба адкрыць рух капіталу, палепшыць банкаўскія адносіны. Напэўна, больш за ўсё супярэчнасцяў паміж намі выкрые вострая неабходнасць экалагічнага супрацоўніцтва. Тут шмат агульных прэтэнзій: дамбы на Дунаю, забруджванне рэк і паветра.

Гэта толькі некаторыя вытрымкі з дэкларацыі. А спраўдзіцца яна не на словах, а ў дзеянні. Адсюль – праблема паўстанне механізмаў сталага супрацоўніцтва. Будуць скліканы працоўныя групы, штогод будуць адбывацца сустрэчы кіраўнікоў МЗС, а таксама саміты на самым высокім узроўні. Лех Валэнса запрасіў вугорскіх і чэхаславацкіх калегаў на сустрэчу ў наступным годзе. Пасля Вышаграда і Браціславы, надышоў час Кракава і Вавэлю.

5-6 кастрычніка 1992 года на гістарычным Вавэлі ў Кракаве адбылася чарговая сустрэча Вышаградскага трохкутніка. Тады было заключана Цэнтральнаеўрапейскае пагаднення аб свабодным гандлі (CEFTA), мэтай якога стла скасаванне або скарачэнне перашкодаў ў гандлі.

21 год таму быў створаны Міжнародны Вышаградскі фонд, і з тых часоў дазволіў рэалізаваць больш за 6 тысяч праектаў. Фонд аказвае фінансавую падтрымку культурным і навуковым праектам, акадэмічнаму абмену і навуковым даследаванням ды трансгранічнаму супрацоўніцтву. У ім могуць удзельнічаць заяўнікі з краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна), а таксама Заходніх Балкан (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя, Косава, Македонія і Сербія).

Сярод актуальных і намацальных праектаў Вышаградскай – сумесная сетка хуткасных чыгуначных злучэнняў. Лідары Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі і Славаччыны абмяркоўвалі гэтае пытанне на апошнім саміце V4 у Будапэшце, які адбыўся летась у лістападзе.

Паводле папярэдніх планаў, маршрут хуткай чыгункі будзе праходзіць праз Варшаву, Брно, Браціславу і Будапэшт. Цягнікі будуць пераадольваць згаданую трасу з хуткасцю да 300 кіламетраў на гадзіну. Дзякуючы гэтаму, час падарожжа можа скараціцца з 12 нават да 3 гадзінаў. Краіны Вышаградскай групы пры будаўніцтве хуткаснай чыгункі плануюць супрацоўнічаць, між іншым, з карэйскім капіталам.

Слухайце аўдыё! 

pr5/iar/эж

Мілаш Земан пра V4: Разам мы мацнейшыя

11.02.2021 16:01
Двухдзённы саміт прэзідэнтаў Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі і Славаччыны  стаў пачатак адзначэння 30-годдзя Вышаградскай групы.

Прэм’ер Польшчы пра V4: За апошнія пяць гадоў мы сталі мацнейшыя

17.02.2021 17:16
Адным з вынікаў юбілейнага саміту Вышаградскай групы ў Кракаве, стала павелічэнне Вышагрдскага фонду да 10 млн еўра.