Беларуская Служба

Беларусь у ідэалагічнай пастцы

17.05.2022 11:10
Рэжым Лукашэнкі бачыць ворага на Захадзе, тады як галоўная пагроза для Беларусі сыходзіць з Расіі. Беларускія ўлады загаварылі пра ўзброеную правакацыю на мяжы.
Аўдыё
  • Лукашэнка загаварыў пра правакацыі на мяжы
Ілюстрацыйны здымакEPA/ALEXANDER NEMENOV / POOL Dostawca: PAP/EPA

Лукашэнка доўгія гады праводзіў палітыку балансавання паміж Захадам і Расіяй. Цяпер вось ужо другі год Захад ён успрымае як ворага. Апошнім часам ён ды яго генералы загаварылі пра магчымасць узброенага канфлікту на заходніх межах Беларусі. Ці гэта азначае, згодна з савецкай практыкай, што Лукашэнка рыхтуе напад ці правакацыю са зброяй на Польшчу. Пра гэта размова з экспертам.

Апошнія месяцы Лукашэнка не спыняецца паўтараць, што бачыць паступовую эскалацыю напружанасці на мяжы з краінамі ЕС. На днях дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вольфавіч у інтэрв'ю расійскаму часопісу «Нацыянальная абарона» заявіў, што на мяжы Беларусі магчымыя правакацыі з выкарыстаннем зброі. Лукашэнкаўскі вайсковец растлумачыў гэта тым, што Злучаныя Штаты ды іх саюзнікі нарошчваюць групоўкі войск ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе, у тым ліку ў непасрэднай блізкасці ад мяжы Саюзнай дзяржавы. Паводле слоў лукашыста, дзеянні ЗША і іх партнёраў па НАТА "накіраваны на забеспячэнне дамінавання і падпарадкаванне Расіі і яе галоўным саюзнікам, перш за ўсё Беларусі, інтарэсам Захаду".

Што стаіць за гэтымі заявамі? Лукашэнка забаўся выслаць войскі ва Украіну, убачыўшы расійская страты. Цяпер ён ды яго паслугачы пагражаюць Польшчы. З чым гэта звязана? Пра гэта мы размаўляе з палітолагам Паўлам Усавым.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі