Беларуская Служба

ЕС уводзіць эмбарга на расійскае золата

21.07.2022 11:45
Еўрасаюз прыняў чарговы пакет санкцый супраць Расіі за вайну ва Украіне.
Аўдыё
  • ЕС уводзіць эмбарга на расійскае золата
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрасаюз адобрыў чарговы пакет санкцый супраць Расіі за вайну ва Украіне. Сёння еўразвязаўскія чыноўнікі завяршаюць апошнія працэдуры, пасля чаго абмежаванні будуць апублікаваныя ў Афіцыйным друкаваным выданні ЕС і неадкладна ўступяць у сілу.

Прыняты сёння, сёмы па чарзе, пакет санкцый супраць Расіі ўключае эмбарга на расійскае золата, у тым ліку ювелірныя вырабы – чаго патрабавала Польшча. Санкцыі супраць Расіі датычаць таксама забароны на экспарт чарговых высокатэхналагічных прадуктаў, у тым ліку фармацэўтычных і хімічных, якія могуць быць таксама выкарыстаныя ў вайсковых мэтах.

У сваю чаргу ў «чорны спіс» былі ўнесеныя чарговыя 50 асобаў і кампаній, а іхныя актывы ў Еўропе – замарожаныя.

- Мы захавалі дынаміку працы над санкцыйнымі пакетамі.

- заявіў амбасадар Польшчы ў ЕС Анджэй Садась (Andrzej Sadoś), прызнаючы адначасова, што, на жаль, апошні пакет абмежаванняў да асабліва амбіцыйных не належыць.

Дыпламат дадаў, што на просьбу Польшчы, у найноўшым пакеце санкцый былі ліквідаваныя многія выключэнні. Напрыклад, калі гаворка ідзе пра ювелірныя вырабы:

- Польшча – гэта краіна, якая ўносіць найбольш амбіцыйныя прапановы. Мы прадстаўляем нашым партнёрам, то бок Еўракамісіі і іншым краінам членам, розныя рашэнні. Гэтыя рашэнні бяруцца пад увагу ў чарговых санкцыйных пакетах. Мэта – дасягнуць аднадушнасць, таму мы інтэнсіўна працуем, каб атрымаць «зялёнае святло» з боку ўсіх еўрапейскіх сталіцаў.

Польскі амбасадар падкрэсліў, што Еўрасаюз працягвае дынаміку працы над чарговымі санкцыйнымі пакетамі. Дыпламат таксама падсумаваў усе абмежаванні, якія да гэтай пары ўвёў Еўрасаюз:

- Гэтыя санкцыі балючыя. Яны рашуча закранаюць расійскую ваенную машыну і яны дзейнічаюць.

Амбасадар Садась таксама паведаміў, што ў Бруселі ўжо пачалася распрацоўка чарговага пакета санкцый, якія павінны закрануць таксама расійскі энергетычны сектар. Верагодна ён павінен браць пад увагу польскую прапановы пашырэння санкцыйных крытэрыяў. Гэта дазволіла б ахапіць абмежаваннямі кампаніі з-за ЕС, якія дапамагаюць іншым «пазбягаць» еўрапейскія санкцыі:

- Нам удалося атрымаць падтрымку большасці краін. Таксама Еўракамісія станоўча паставілася да нашай прапановы. Пачалася распрацоўка чарговага пакета санкцый, які павінен быць прыняты напрыканцы жніўня і пачатку верасня. Ён таксама павінен закрануць энергетычны сектар.

Польскі бок таксама пераконвае, што санкцыі павінны ахапіць усіх расійскіх вытворцаў зброі і чарговыя расійскія банкі. Палякі таксама лабуюць за ўвядзенне эмбарга на газ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што сёмы пакет санкцый супраць Расіі, падрыхтаваны Еўрасаюзам, недастаткова ўдарыць па агрэсару. Украінскі лідар заявіў, што Расія павінна адчуць значна больш балюча абмежаванні за вайну, якую яна выклікала. Уладзімір Зяленскі дадаў, што ён пастаянна заклікае міжнародных партнёраў увесці больш жорсткія абмежаванні ў дачыненні да Крамля:

- Пасля зацвярджэння сёмага пакета санкцый трэба будзе неадкладна пачаць працу над восьмым пакетам. Таксама неабходна павялічыць пастаўкі сучасных узбраенняў ва Украіну, каб забяспечыць нашай краіне эфектыўную супрацьпаветраную абарону. Мы зробім усё магчымае, каб усведамленне гэтых патрэбаў сярод нашых партнёраў не аслабла.

Учора Уладзімір Зяленскі абмеркаваў з кіраўніком Еўрапейскага саюза Шарлем Мішэлем фінансавую падтрымку Кіева з боку ЕС і падрыхтоўку да наступнага саміту Украіна-Еўрасаюз.

За абвастрэнне санкцый супраць Расіі выказваецца таксама віцэ-старшыня Еўрапейскай камісіі Мараш Шэфчовіч:

- Эканамічная цана для Расіі за агрэсію супраць Украіны павінна пастаянна павышацца. Мэта абмежаванняў – прымусіць Расію закончыць вайны ва Украіне.

Найноўшы пакет санкцый быў прыняты хуткімі тэмпамі, то бок цягам пяці дзён пасля таго, як яго прадставіла Еўракамісія. Аднак, у ацэнцы каментатараў, дакумент ні амбіцыйны і спрэчны. Таму ў Бруселі яго называюць таксама не сёмым пакетам, але санкцыйным пакетам «6 +»

IAR/аз

Еўрапейская камісія сёння прадставіць план дзеянняў на будучую зіму ў выпадку адключэння расійскага газу

20.07.2022 08:35
Еўрапейская камісія сёння прадставіць план дзеянняў у надзвычайных сітуацыях на будучую зіму ў выпадку спынення паставак расійскага газу і прапануе скараціць выкарыстанне блакітнага паліва.

Еўрапейская камісія прапануе скараціць спажыванне газу на 15 %

20.07.2022 15:08