Беларуская Служба

Станіслаў Жарын: Дэзінфармацыя – пастаянны інструмент расійскай палітыкі

19.08.2022 10:31
Паводле прэс-сакратара міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы, зараз асноўная мэта расійскай прапаганды – пасварыць украінцаў і палякаў.
- -     .
Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы Станіслаў Жарын.Polskie Radio 24

Дэзінфармацыя назаўсёды ўвайшла ў рэпертуар інструментаў, з дапамогай якіх расіяне хочуць уплываць на іншыя краіны, заявіў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы Станіслаў Жарын у выданні «Nasz Dziennik».

На пытанне, наколькі моцна Расія ўмешваецца ў інфармацыйную прастору Польшчы, Жарын заявіў, што «безумоўна, маем справу з класічнай дэзінфармацыяй і прапагандай».

«Яны (такія спробы – рэд.) пастаянна назіраюцца ў нашай інфармацыйнай прасторы, і трэба меркаваць, што яны будуць весціся на пастаяннай аснове – і гэта будзе працягвацца ў бліжэйшыя гады. Дэзінфармацыя стала адным з пастаянных інструментаў, якімі расіяне спрабуюць уплываць на іншыя краіны», – сказаў Жарын.

Паводле яго, асноўная дэзінфармацыйная дзейнасць тычыцца спробаў пасварыць украінцаў і палякаў.
«Расіяне спрабуюць пераканаць палякаў, што прымаць уцекачоў з Украіны надзвычай дорага і гэта выклікае шмат праблем, то бок прычыняецца да таго, што акцыя бессэнсоўная і небяспечная, таму што мы не ведаем, каго прымаем,і хто будзе нашым суседам. Мы таксама бачым падобны наратыў, адрасаваны ўкраінцам. Расія спрабуе пераканаць іх, што наша краіна вельмі небяспечная для іншаземцаў», – адзначыў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы.

«Відавочна, што польска-ўкраінскае збліжэнне закранае расійскія інтарэсы і таму Расія спрабуе падзяліць абодва народы. Гэтыя спробы можна заўважыць на палітычным і сацыяльным узроўнях, а таксама ў нашых паўсядзённых міжчалавечых адносінах. Такія дзеянні цяпер значна больш выразныя, чым іншыя, накіраваныя супраць Польшчы», – падкрэсліў Жарын.

«Мы таксама заўважаем, што расійская прапаганда вельмі ўважліва сочыць за падзеямі, якія адбываюцца ў нашай краіне. І практычна кожны дзень яна спрабуе адаптаваць свае дзеянні да таго, пра што актуальна паведамляюць СМІ. Гэта адбываецца з мэтай узмацніць інфармацыйнае ўздзеянне на нашую краіну», – дадае Станіслаў Жарын у размове з выданнем «Nasz Dziennik».

аз

У Польшчы затрымалі расійскага шпіёна

18.08.2022 08:29
Пракурор абвінаваціў яго ў заяве аб гатоўнасці дзейнічаць ад імя расійскай выведкі.