Беларуская Служба

На думку экспертаў, ракета, якая ўпала ў Польшчы ў снежні, прыляцела з Расіі

11.05.2023 13:45
Ракета Х-55 мае радыус дзеяння да 3 тыс кіламетраў.
 .  -55
Ілюстрацыйны здымак. Ракета Х-55 у Музеі ВПС ВС Украіны фота: Вікіпедыя/Георгій Чернілєвський

Некалькі месяцаў таму ў Польшчы ўпала ракета, а падрабязнасці падзення сталі вядомыя толькі цяпер. Эксперты з Тэхнічнага інстытуту Авіяцыйных войскаў пацвердзілі, што гэта быў расійскі снарад, аб чым паведамляе Gazeta Wyborcza.

Шасціметровая ракета Х-55 мае радыус дзеяння да 3 тыс кіламетраў. Гэта снарад старога тыпу, цяпер расіяне выкарыстоўваюць яго ў якасці прынады супрацьпаветранай абароны. Яго цяжка выявіць пры дапамозе радараў. Калі ракета ляцела з Расіі, яна праляцела па тэрыторыі Польшчы каля 400 кіламетраў, перад тым, як упала ў лесе непадалёк ад Быдгашчы. Хутчэй за ўсё расіяне страцілі над ёй кантроль падчас масіраванай атакі на Украіну 16 снежня. Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што «падчас інцыдэнту» у паветра былі паднятыя знішчальнікі Ф-35, але ракета не была знойдзена. Яе знайшоў выпадковы чалавек пад канец красавіка.

На думку генерала Мечыслава Гоцула, якога цытуе выданне, польскія вайскоўцы стараюцца справу замяць. Паводле ягоных словаў, пракуратура ёй не зацікаўленая. Палітыкі баяцца закідаў, што яны не займаюцца сапраўднай мадэрнізацыяй Войска Польскага, нягледзячы на тое, што купляюць ваенную тэхніку за вялікія сумы. У сваю чаргу выпадак з ракетай, якая праляцела сотні кіламетраў па Польшчы, паказвае, што не ўсё так добра з абаронай у краіне, як стараюцца прадставіць палітыкі і вайскоўцы. Па словах генерала, рашэнне аб тым, каб не весці пошукаў снараду, прынялі хутчэй за ўсё не вайскоўцы, а палітыкі.

нг