Беларуская Служба

ААН: Расія асуджае мільёны на галодную смерць

18.07.2023 13:39
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыя крытыкуе рашэнне Крамля аб скасаванні пагаднення пра экспарт збожжа.
Ілюстрацыйны здымакEPA/OLEG PETRASYUK Dostawca: PAP/EPA.

Кіеў дэкларуе, што ўсё роўна будзе экспартаваць. Тэму асвятляе штодзёнка «Gazeta Wyborcza».

Сотням мільёнаў людзей пагражае голад з-за рашэння Расіі не працягваць здзелку па экспарце ўкраінскага збожжа.

- Сотні мільёнаў людзей сутыкнуцца з голадам, спажыўцы сутыкнуцца з крызісам кошту жыцця. Яны заплацяць самую высокую цану, папярэджвае генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у заяве.

Гутэрыш занепакоены тым, што Расія не падоўжыла дамову, якая дазваляе экспарт украінскага збожжа праз Чорнае мора. Папярэдняя дамова скончылася ў панядзелак, 17 ліпеня.

Украінцы заяўляюць, што, нягледзячы на рашэнне Расіі, не спыняць пастаўкі збожжа ў свет. У панядзелак прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што краіна гатовая экспартаваць без аглядкі на Маскву. Ён сцвярджаў, што Расія разарвала дамову не з Украінай, а з ААН і Турцыяй, бо менавіта з імі яна дамовілася.

Аднак свет баіцца, што адсутнасць пагаднення, хутчэй, зноў прывядзе да блакады ўкраінскіх партоў, як гэта здарылася ў першыя месяцы вайны, пакуль не ўдасца выпрацаваць парушаную цяпер дамоўленасць.

юл