Беларуская Служба

Ці ізаляцыя задушыць Беларусь?

31.07.2023 10:19
У Цэнтры ўсходніх даследаванняў адзначаюць, што вялікія страты ў тавараабароце паміж Беларуссю і ЕС на сённяшні дзень практычна не адбіліся на агульных выніках замежнага гандлю краіны.
.
Чыгунка. Таварныя цягнікіphotosounds/ Shutterstock

Польскі ўрад прапануе ў выпадку сур'ёзных інцыдэнтаў з удзелам вагнераўцаў на мяжы краін ЕC і НАТА разглядаць поўную ізаляцыю Беларусі і закрыццё межаў для грузавога руху. Ці ізаляцыя задушыць Беларусь? – задаецца пытаннем эканамічны партал money.pl.

Экспарт паслуг і тавараў складае больш за 70 працэнтаў ВУП Беларусі, што сведчыць аб сурʼёзнай залежнасці эканомікі краіны ад міжнароднага абмену. У цяперашні час пераход Тэрэспаль – Брэст адкрыты для грузавога руху. Гэта важны кірунак, таму што праз гэтыя вароты праходзіць адно з адгалінаванняў Шаўковага шляху, праз які тавары з Кітая трапляюць у Еўропу праз лагістычны цэнтр у Малашэвічах.

Па словах Паўла Латушкі, закрыццё мяжы для транспарту з Беларусі не застанецца па-за ўвагай Пекіна. – Рэакцыя была б імгненнай. Кітай клапоціцца пра гэты маршрут. Калі Польшча закрыла пераходы ў Баброўніках, Лукашэнка атрымаў выразныя сігналы з Пекіна, што іх інтарэсы парушаюцца палітыкай рэжыму. Ціск з боку Кітая моцны, і Лукашэнка не можа яго ігнараваць, – кажа ён.

Галоўны аналітык Польскай гаспадарчай палаты Пётр Сарачыньскі зазначае, што не варта падманваць сябе, што ціск будзе накіраваны толькі на Мінск. Закрыццё дарогі на Малашэвічы таксама выклікала б незадавальненне Польшчай з кітайскага боку, а таксама закранула б заходнія краіны, у інтарэсы якіх такое рашэнне таксама ўдарыла б. – Пекін будзе выкарыстоўваць усе кантакты і ўплыў, таксама ў Берліне і Парыжы, каб расчысціць маршрут для сваіх тавараў. Выдаткі могуць пераважыць выгады, – кажа Сарачыньскі.

Падобнага меркавання прытрымліваецца і старшыня Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты Казімеж Здуноўскі. – Я не разумею, як закрыццё Малашэвіч паўплывае на Беларусь. Гэта тэрмінал, які злучае Еўропу з Кітаем. Закрыццё грузавога руху падарвала б давер да краіны на ўсім Усходзе. Ці сапраўды мы гатовыя пайсці на такія крокі, ці можам дазволіць сабе такі жэст? – пытаецца ён у размове з money.pl.

Як адзначае аналітык Нацыянальнай гандлёвай палаты, хоць закрыццё межаў і зʼяўляецца спосабам ціску на рэжым у Мінску, то ўдар быў бы нанесены і па самому Лукашэнку. Паводле неафіцыйных звестак, Лукашэнка зарабляе на баку, нажываючыся на кантрабандзе з Беларусі. З закрытымі межамі гэтая дзейнасць была б значна больш складанай, мяркуе Сарачыньскі.

Санкцыі супраць Беларусі ўжо нарабілі шмат клопатаў польскім экспарцёрам і кампаніям, якія зарабляюць на гандлі з Беларуссю. Закрыццё межаў будзе азначаць і закрыццё магчымасці іх функцыянавання. Трэба быць гатовым да наступстваў, а гэта вялікія выдаткі – тлумачыць Пётр Сарачыньскі.

Застаецца пытанне, наколькі адключэнне Беларусі ад гандлю з Захадам пашкодзіць Мінску. У Цэнтры ўсходніх даследаванняў адзначаюць, што вялікія страты ў тавараабароце паміж Беларуссю і ЕС на сённяшні дзень практычна не адбіліся на агульных выніках замежнага гандлю краіны.

Урывачныя звесткі сведчаць, што ў 2022 годзе яго кошт склаў амаль 77 мільярдаў долараў, гэта значыць на 6% менш, чым у 2021 годзе. Падзенне экспарту і імпарту дасягнула 4,2% і 7,2% адпаведна», – чытаем у справаздачы.

Як сцвярджае Казімеж Здуноўскі, закрыццё не будзе азначаць катастрофы для Мінску. Дзяржава будзе функцыянаваць праз Азію, Кітай і Расію.

ав/money.pl