Беларуская Служба

Расійская тэрыторыя ўсё часцей становіцца цэллю атак

31.07.2023 14:39
За апошнія дні Расія сутыкнулася з шэрагам атак на сваёй тэрыторыі. У тым ліку на стратэгічныя аб’екты як Крымскі мост ды дзелавы цэнтр сталіцы.
Аўдыё
  • Хто стаіць за атакамі на Расію
Ілюстрацыйны здымак EPA/YURI KOCHETKOV Dostawca: PAP/EPA.

Масква абвінавачвае Украіну. Украінскі прэзідэнт не пацвярджае, але кажа, што гэта адказнасць за агрэсію. Менавіта так Уладзімір Зяленскі ў сваім штодзённым звароце пракаментаваў нядаўнія атакі на абʼекты ў Расіі.

За апошнія некалькі дзён расійскія ўлады казалі пра адбіццё ўкраінскай ракетнай атакі ў Таганрозе, на Крыму і двух нападаў беспілотнікаў-камікадзэ на Маскву.

Зяленскі прама не казаў пра тое, што да гэтых нападаў датычныя ўкраінскія ўлады. Звычайна Украіна не прызнае адказнасці за напады на тэрыторыі Расіі. Але Зяленскі падкрэсліў, што Расія нясе адказнасць за ўсе злачынствы здзейсненыя на тэрыторыі Украіны.

- Украіна становіцца мацнейшай. Паступова вайна вяртаецца на тэрыторыю Расіі, да яе сімвалічных цэнтраў і ваенных баз. І гэта непазбежны, натуральны і абсалютна справядлівы працэс.

Яшчэ далей пайшоў галоўны разведчык Украіны Кірыл Буданаў, які заявіў журналістам, што ўкраінцы зутка будуць на Крыме. Таксама ўкраінскія эксперты звяртаюць увагу на тое, што атакі беспілотнікаў на Маскву не выглядаюць на бессэнсоўныя. Дроны ляцелі і выбузнулі ў раёнк Масква-Сіці - дзелавога цэнтра расійскай сталіцы. Пра гэта ў эфіры KYIV24 распавёў ваенны эксперт Алег Жданаў.

- Дроны не былі збіты, яны выбухнулі. Яны прыляцеоі ды пацэлілі ў дзелавы цэнтра Расіі - Масква-Сіці.

З-за гэтых атак настроі ў Крыме даволі панічныя, акупацыйныя ўлады не ідуць на сувязь з мясцовымі жыхарамі. Пра гэта паведаміла намеснік пастаяннага прадстаўніка прэзідэнта Украіны ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым Вольга Курышка. 

Крэмль разумее небяспеку і ў апошнія дні намагаецца атакаваць у першую чаргу ўкраінскія аэрадромы ды ракетныя сілы. Украінскі ўлады заяўляюць, што Расія рыхтуецца зноў зімой узнавіць абстрэлы аб'ектаў украінскай энергетыкі. Расіяне аднавілі і нарасцілі свой даваенны ракетны патэнцыял, непакояцца ў Кіеве.

Юры Ліхтаровіч