Беларуская Служба

Міністр развіцця і тэхналогій Польшчы пра беларускія верталёты: Цяжка чакаць, што мы іх раптам саб'ем

03.08.2023 11:04
Беларускія верталёты парушылі паветраную прастору Польшчы ў раёне Белавежы.
Waldemar Buda
Waldemar Buda Polskie Radio

– Польскія службы з самага пачатку ведалі пра прысутнасць беларускіх верталётаў над Польшчай, але не інфармавалі пра гэты факт грамадскасць, каб не выклікаць лішняга страху, – заявіў міністр развіцця і тэхналогій Вальдэмар Буда ў перадачы «Графіці» у PolsatNews. Як ён дадаў, «верталёты не ўяўлялі пагрозы».

Беларускія верталёты парушылі паветраную прастору Польшчы ў раёне Белавежы. Аператыўнае камандаванне родаў узброеных сіл першапачаткова адмаўляла факт такога інцыдэнту. Гэта пацвердзілася толькі праз 10 гадзін.

– Была інфармацыя і было вядома, што такая сітуацыя мела месца, але чакаць, што мы раптам гэтыя верталёты сабʼем, таксама цяжка. Яны не былі сурʼёзнай пагрозай. Гэта быў інцыдэнт, але добра, што яго адсочвалі і нічога страшнага не адбылося.

Міністр Буда прызнаў, што войска з самага пачатку ведала, што здарылася, але не паведамляла пра гэта, каб не выклікаць панікі. Паводле яго слоў, паведамленне аб уваходзе беларускіх верталётаў у Польшчу можа выклікаць лішнія эмоцыі і страх.

-У такіх выпадках патрэбна далікатнасць. Нельга, каб мы напалохалі ўсю Польшчу. Гэта адказная акцыя, – сказаў ён. – Веданне таго, што адбылося, было. Аднак яго трэба дазаваць такім чынам, каб не выклікаць большую паніку, чым патрабуе сітуацыя. Пагроза ад гэтай сітуацыі была невялікая.

– На мой погляд, усё атрымалася. Цяжка чакаць, што мы сабʼем гэтыя верталёты над галовамі жыхароў. Гэта не мела б сэнсу. Мы не можам развязаць вайну з-за двух верталётаў, – дадаў міністр.

Паводле яго слоў, могуць адбыцца такія сітуацыі, як з верталётамі або ракетай, знойдзенымі пад Быдгашчам. Ён нагадаў, што «на ўсходняй мяжы Польшчы перакінутыя дзясяткі вайскоўцаў і тэхнікі, што дазваляе нам абараняць польскую мяжу». Паводле яго слоў, трэба проста дзейнічаць адпаведна сітуацыі. Пуцін і Расія хочуць зрабіць сурʼёзны дым з такіх інцыдэнтаў.

Міністр таксама нагадаў аб заяве прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага, які абвясціў, што сустрэнецца з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам наконт беларускіх правакацый.

– Усе варыянты на стале, ніякіх дзеянняў не выключана. Такія сустрэчы патрэбныя для каардынацыі дзейнасці з нашымі суседзямі, – растлумачыў ён.

Буда не выключыў, што неўзабаве будзе прынята рашэнне аб закрыцці ўсіх памежных пераходаў з Беларуссю. – Ёсць нейкая пагроза. Перамяшчэнні вагнераўцаў, заявы аб канцэнтрацыі расійскіх войскаў прымушаюць глыбока задумацца над гэтым, – сказаў ён.

ав/PolsatNews

Міністэрства абароны Польшчы: Паветраны інцыдэнт на мяжы – гэта правакацыя

02.08.2023 10:56
Паветраны інцыдэнт у небе над Белавежай – чарговы крок Масквы ды яе памагатых у Беларусі па эскалацыі напружання ў рэгіёне.

Польшча перадала часоваму паверанаму ў справах амбасады Беларусі пратэст у сувязі з парушэннем паветранай прасторы

02.08.2023 12:16
«Сустрэча з часовым павераным у справах амбасады Беларусі была вельмі кароткай. Мы накіравалі рашучы пратэст у сувязі з парушэннем паветранай прасторы, але таксама з эскалацыяй дзеянняў, накіраваных супраць Украіны, таму што Беларусь таксама з'яўляецца суўдзельнікам гэтай вайны» – заявіў намеснік кіраўніка МЗС Павел Яблоньскі.

ЕС выказаў салідарнасць з Польшчай у сувязі з парушэннем яе паветранай прасторы

03.08.2023 09:35
«Еўрасаюз цалкам падтрымлівае Польшчу і знаходзіцца ў цесным кантакце з ёй у сувязі з гэтым інцыдэнтам».