Беларуская Служба

Абараняў агентуру, быў у Расіі на «экскурсіі» з агентамі ўплыву Крамля, цяпер адкрывае выбарчы спіс канфедэрацыі

11.08.2023 13:01
 ,         ,
Абараняў агентуру, быў у Расіі на «экскурсіі» з агентамі ўплыву Крамля, цяпер адкрывае выбарчы спіс канфедэрацыіФота: Fundacji Gorczakowa / autor: FB / Sputnik / Fundacja Gorczakowa

25 ліпеня Канфедэрацыя паведаміла, што яе выбарчы спіс у Чэнстахове ўзначаліць Томаш Сталя (Tomasz Stala), выдавец і блізкі паплечнік Гжэгажа Браўна (Grzegorz Braun). Гжэгаж Браўн – польскі ультраправы палітык, рэжысёр, сцэнарыст, выкладчык і публіцыст. Кіраўнік палітычнай партыі Канфедэрацыя Кароны Польскай.

Выданне wpolityce.pl піша пра сувязі Томаша Сталі з Леанідам Свірыдавым, расійскім агентам, высланым з Чэхіі ў 2006 годзе і з Польшчы ў 2014-м.

Свірыдаў працаваў у агенцтве РІА «Новости», якое было створанае ў 1991 годзе і адначасова з'яўлялася арганізацыяй, якая дае дакументы і магчымасці атрымаць журналісцкую акрэдытацыю для расійскіх агентаў, і для польскамоўнай версіі парталу Sputnik, які перадае крамлёўскую дэзынфармацыю.

Менавіта гэты чалавек, Леанід Свірыдаў, аднойчы выклаў у Facebook знакамітае фота з Масквы, назваўшы Гжэгажа Браўна сваім сябрам. Але не толькі Браўн «сябар» Свірыдава.

Паводле чэшскіх крыніц, Свірыдаў зʼяўляецца агентам ФСБ. Аднак ёсць падставы звязваць яго хутчэй са Службай знешняй выведкі, бо чалавек быў каардынатарам «журналісцкіх паездак» замежных журналістаў у Санкт-Пецярбург і Маскву ў рамках фонду Гарчакова. Фонд дзейнічае пры Міністэрстве замежных спраў Расіі (некаторыя сустрэчы наведвае сам Лаўроў) і цесна супрацоўнічае з вядомым пуцінскім аналітычным цэнтрам – Валдайскім клубам. Фонд Гарчакова прапануе фінансаванне журналісцкім НДА ў Расіі і Еўропе (у рамках «грантаў»), што зʼяўляецца натуральнай практыкай вярбоўкі агентаў для Расіі. Таксама Свірыдава звязвалі з эстонскім Sputnik, супрацоўнікаў якога летась затрымалі за сувязі з Расіяй.

У 2018 годзе Фонд Гарчакова ладзіў чарговы «тур» для журналістаў – гэтым разам з Польшчы. У паездцы быў і Томаш Сталя, хоць журналістам ён не з’яўляецца і не быў. Польскія журналісты сустракаліся ў Расіі, напрыклад, з Леанідам Драчэўскім, расійскім дыпламатам, дырэктарам Фонду, былым амбасадарам Расійскай Федэрацыі ў Польшчы і намеснікам міністра замежных спраў. Вольны час удзельнікаў мерапрыемства зрабіў больш прыемным Леанід Свірыдаў. Пасля вяртання Стала апісваў сваю вандроўку, высмейваючы страх расін, якія нібыта хацелі ўвайсці ў Польшчу з танкамі. Ён таксама выступіў у абарону Свірыдава, абвясціўшы аб падрыхтоўцы кінастужкі, прысвечанай бязлітасным і супрацьпраўным дзеянням Агенцтва ўнутранай бяспекі і польскай дзяржавы ў дачыненні да расійскага журналіста Леаніда Свірыдава.

Выданне са спасылкаю на неафіцыйныя крыніцы піша, што Томаш Сталя застаецца ў блізкіх стасунках з афіцыйна прарасійскімі актывістамі, у т.л. з доктарам Лешакам Сыкульскім. Менавіта ў штаб-кватэры Сталі павінен быў адбыцца ўстаноўчы сход «антываеннага» руху, то бок дэ-факта накіраванага на спыненне ваеннай дапамогі для абароны Украіны. Ужо пасля ўварвання Расіі ва Украіну Сыкульскі афіцыйна выказаў сваю падтрымку Расіі і апублікаваў свае фатаграфіі з паслом Андрэевым.

Сам Сталя таксама фінансава звязаны з Томашам Грыгуцем (Tomasz Gryguć)– прарасійскім актывістам, які падчас антылукашэнкаўскіх пратэстаў у Беларусі жадаў Украіне «ядзернага халакосту» і прасіў прабачэння ў Лукашэнкі за Польшчу.

Выданне піша, што расійскія сувязі польскіх палітыкаў у цяперашняй сітуацыі ўжо не проста выбрыкі, і наступствы будзе несці Польшча, а не той ці іншы абаронца палітыкі Крамля.

вх