Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўнёс у Сейм законапраект аб дзейнасці органаў дзяржаўнай улады ў выпадку вонкавай пагрозы – чытаем на сайце Defence24.pl.
Задача праекту – умацаванне стратэгічнага патэнцыялу дзяржавы па супрацьдзеянні розным пагрозам, у тым ліку гібрыдным, а таксама прамой узброенай агрэсіі. Дзеля гэтага прадугледжаны дадатковыя механізмы каардынацыі дзейнасці, абмену інфармацыяй і неадкладнага рэагавання органаў дзяржаўнай улады, маршалкаў Сейма і Сената і органаў камандавання Узброеных Сілаў Польшчы.
Каб забяспечыць здольнасць польскіх узброеных сіл неадкладна і адэкватна рэагаваць на надзвычайныя пагрозы, праект таксама прадугледжвае ўвядзенне новага планавання, гэта значыць пастаянных планаў абароны.
У сваю чаргу, рэформа сістэмы камандавання і кіравання Узброенымі сіламі Польшчы прадугледжвае пераўтварэнне Аператыўнага камандавання родаў узброеных сіл і Галоўнага камандавання родаў узброеных сіл у камандаванне аб'яднаных родаў узброеных сіл (камандаванне абʼяднаных сіл), а таксама стварэнне асобных камандаванняў, у тым ліку камандавання сухапутных войскаў, камандавання ваенна-паветраных сіл і ваенна-марскіх сіл. Мэта змяненняў – забяспечыць зладжанасць камандавання, падрыхтавацца ў мірны час да выканання задач, якія з’явяцца ў ходзе канфлікту.
Законапраект, будучы прэзідэнцкай ініцыятывай, быў падрыхтаваны Офісам нацыянальнай бяспекі ў супрацы з Канцылярыяй прэзідэнта РП і Міністэрствам нацыянальнай абароны.
нг