Беларуская Служба

Праграмы некаторых палітычных партый Германіі дэманструюць антыамерыканскую пазіцыю

21.08.2023 15:19
Апытанні паказваюць, што іх падтрымліваюць амаль 30% прадстаўнікоў нямецкага грамадства.
   .
Сцягі Расіі і Германіі. фота: shutterstock.com/Svet foto

Расіяне вярбуюць ворагаў Амерыкі ў Германіі – паведамляе Biznesalert.pl. Афіцэр Бундэсвера, супрацоўнік аддзелу закупак арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы ў карысць Расіі. Ён сам звязаўся з расіянамі, прапанаваў ім інфармацыю аб аснашчэнні нямецкай арміі. Патэнцыйны шпіён лічыцца ідэалагічна блізкім да правапапулісцкай, прарасійскай і антыамерыканскай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD).

У сувязі з гэтым у нямецкія СМІ і палітыку вяртаецца дыскусія, якая неаднаразова вялася за апошні год. Гаворка ідзе пра жаўнераў, дзяржчыноўнікаў, палітыкаў і паліцыянтаў, якія кіруюцца правымі і антыамерыканскімі поглядамі, і таму супрацоўнічаць з расійскай выведкай.

Любы, хто сімпатызуе расійскім дыктатарам і падтрымлівае ваенную агрэсію, не можа ўваходзіць і пакідаць Бундэстаг у якасці супрацоўніка або нават мець доступ да інфармацыі. Адміністрацыя павінна правяраць кожны доступ у Бундэстаг на прадмет магчымых падазрэнняў у шпіянажы. У выпадку неабходнасці дазвол на доступ павінен быць адкліканы, заявіў Канстанцін Кухле, віцэ-старшыня парламенцкай групы FDP.

Заявы і праграмы экстрэмальных палітычных партый Германіі, такіх як AfD і Die Linke, дэманструюць антыамерыканскую пазіцыю. Апытанні паказваюць, што іх падтрымліваюць амаль 30% прадстаўнікоў нямецкага грамадства.

нг