Беларуская Служба

Малі можа трапіць пад крылы Расіі

23.08.2023 09:01
Міратворчая місія ААН у афрыканскай краіне павінна закончыцца да канца бягучага года.
       2021
Кіраўнік Малі пасля перавароту ў Маліі ў 2021 годзе Асімі Гоіта By VOA (Moctar Barry) - https://www.voaafrique.com/a/un-an-apr%C3%A8s-la-chute-du-pr%C3%A9sident-ke%C3%AFta-tout-est-%C3%A0-refaire-au-mali/6007643.html, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=109688037

Жаўнеры-міратворцы ААН пакінуць Малі да канца года. Іх місія ў афрыканскай краіне – адна з найбуйнейшых місіяў ААН – працягвалася з 2013 года. У чэрвені бягучага года ў ёй неслі службу больш за 11,5 тысячы вайскоўцаў, больш за 1,5 тысячы паліцыянтаў і амаль 2 тысячы грамадзянскіх асобаў з больш чым 50 краін свету. Усё гэта, каб спыніць джыхадыстаў, якія дабіліся моцнай пазіцыі ў краіне, нагадвае Dziennik Gazeta Prawna.

Да 2021 года гарантам бяспекі ў афрыканскай краіне была французская армія. Аднак пасля дзяржаўных пераваротаў, якія адбыліся ў Малі ў 2020 і 2021 гадах, французы вярнуліся дадому, а іх месца ў сістэме бяспекі занялі найміты з «Групы Вагнера». Запрошаныя ваеннай хунтай расійскія найміты хутка сталі праблемай. Краіны Захаду пазбягалі канфрантацыі з імі, а ўлады разам з вагераўцамі разгарнулі крывавы контрнаступ супраць ісламістаў.

У красавіку 2022 года падчас пяцідзённай антытэрарыстычнай аперацыі ў Малі былі забітыя больш за 500 чалавек. Справай занялася ААН. Ваенныя аглядальнікі звязваюць паказанні сведак з прысутнасцю «Групы Вагнера».

Між тым, жорсткасць вагнераўцаў, колькасць якіх у Малі складае каля тысячы, гэта для вайсковай хунты не праблема. За паслугі Малі плаціць расійскім наймітам 10 мільёнаў долараў у месяц. Каментатары не сумняюцца ў тым, што Расія была б рада дадаць афрыканскую краіну да зоны сваіх уплываў, каб дэстабілізаваць яе і, у выніку, заліць Еўропу хвалямі нелегальнай міграцыі. Яны таксама звяртаюць увагу, што апошнім часам актыўнасць Расіі ў рэгіёне набірае абароты, між іншым, дзякуючы «Групе Вагнера», паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

аз