Гіпатэтычнае забойства Прыгожына можа быць сігналам папярэджання для Лукашэнкі, лічаць эксперты амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW). Спецыялісты аналітычнага цэнтру амаль цалкам упэўненыя, што Пуцін аддаў загад збіць самалёт кіраўніка Групы «Вагнер», хіба што, падкрэсліваюць адмыслоўцы, з’явяцца незалежныя доказы іншай прычыны крушэння. Інстытут таксама не выключае, што за замахам могуць стаяць іншыя высокапастаўленыя расійскія чыноўнікі, напрыклад, Сяргей Шайгу і Валерый Герасімаў, якія здзейснілі яго без інфармавання расійскага дыктатара, паведамляе выданне Dziennik Gazeta Prawna.
Інстытут вывучэння вайны нагадвае, што пасля мецяжу Прыгожына міністэрства абароны Расіі і агульна Крэмль пачалі маргіналізаваць Групу «Вагнер» і самога Прыгожына.
Пры гэтым амерыканскія аналітыкі звяртаюць увагу на тое, што магчымай цэллю Пуціна можа быць Лукашэнка. Варта нагадаць, што беларускі дыктатар быў ініцыятарам вядзення перамоў з Прыгожыным падчас чэрвеньскага мецяжу без паразумення з Крамлём, паставіўшы Пуціна ў няёмкае становішча.
«Забойства Прыгожына можа быць сігналам для Лукашэнкі, што яго поле манеўру ў перамовах з Крамлём абмежаванае, а таксама адкрытай пагрозай адносна таго, каб быў больш згаворлівы ў ключавых для Расіі пытаннях», – пішуць аналітыкі Інстытуту вывучэння вайны.
вс