Беларуская Служба

Спецслужбы Польшчы: Расія імкнецца запалохаць Захад, выкарыстоўваючы ядзерны шантаж

04.09.2023 16:16
«Дзеянні Расіі разлічаны на псіхалагічны ціск на Захад. Расія разлічвае, што гэты ціск прымусіць НАТА падпарадкавацца расійскім інтарэсам, у прыватнасці, ізаляваўшы Украіну», – заявіў упаўнаважаны ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы Рэспублікі Польшча Станіслаў Жарын.
,  ()
Крэмль, Масква (ілюстрацыя) Фота: Oleg Kliucharev/ Shutterstock

Упаўнаважаны ўрада Рэспублікі Польшча па бяспецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын заявіў, што Расія не спыняе спроб запалохаць Захад, выкарыстоўваючы ядзерны шантаж, піша Польскае агенцтва друку.

«Нядаўнія прапагандысцкія матэрыялы пра 'ʼІскандэрыʼ’ ў Беларусі зʼяўляюцца часткай кампаніі, накіраванай на прымус да падпарадкавання расійскім інтарэсам. На працягу многіх тыдняў Крэмль праводзіць псіхалагічную аперацыю, заснаваную на інфармацыі аб перадачы часткі расійскага ядзернага арсенала Беларусі», – напісаў Станіслаў Жарын у сацыяльнай сетцы Х.

«Масква распаўсюджвае бачанне павышанай пагрозы выкарыстання свайго ядзернага арсенала, як адказ на ўяўныя пагрозы Расіі з боку Захаду», – заявіў польскі палітык, дадаўшы, што пры гэтым Крэмль тыражуе тэзісы аб неабходнасці Расіі звяртацца да выкарыстання свайго ядзернага патэнцыялу праз маштабную заходнюю падтрымку Украіны.

«Дзеянні Расіі разлічаны на псіхалагічны ціск на Захад. Расія разлічвае, што гэты ціск прымусіць НАТА падпарадкавацца расійскім інтарэсам, у прыватнасці, ізаляваўшы Украіну», – падсумаваў упаўнаважаны ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы Рэспублікі Польшча Станіслаў Жарын.

эж

Хваля сабатажу на чыгунцы назіраецца ў Польшчы

28.08.2023 16:15
Паўнамоцны прадстаўнік урада Польшчы па пытаннях бяспекі інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын заявіў, што на гэты момант не выключаны ні адзін сцэнарый, адзначыўшы, што гэтыя падзеі не ўяўляюць пагрозы жыццю і здароўю пасажыраў.

Намеснік міністра МУС Мацей Вонсік: Калі Беларусь будзе супрацоўнічаць, мы гатовыя адкрыць частку памежных пераходаў

30.08.2023 14:12
Пазбавіцца ад вагнераўцаў на тэрыторыі Беларусі і адмовіцца ад правакавання міграцыйнага крызісу – гэта дзве асноўныя ўмовы, якія Беларусь павінна выканаць, каб Польшча адкрыла памежныя пераходы.