Беларуская Служба

Пілот расійскага Су-27 спрабаваў збіць брытанскі самалёт над Чорным морам

15.09.2023 12:15
Паводле брытанскіх СМІ, афіцыйныя паясненні інцыдэнта рашуча адрозніваюцца ад сапраўдных.
    -27
Британский "Тайфун" и российский Су-27wikipedia.org/RAF/MOD/OGL v1.0

У верасні мінулага года расійскі пілот спрабаваў збіць самалёт назірання Каралеўскіх ваенна-паветраных сілаў (анг. RAF) у міжнароднай паветранай прасторы над Чорным морам, памылкова мяркуючы, што ў яго ёсць на гэта дазвол, паведаміла старонка nielezna.pl спасылаючыся на інфармацыю ВВС.

Паводле афіцыйных расійскіх тлумачэнняў, абстрэл брытанскага самалёта быў выкліканы «тэхнічным збоем». Гэтыя тлумачэнні прынялі ў брытанскім міністэрстве абароны.

Аднак тры высокапастаўленыя заходнія крыніцы ў галіне абароны, якія ведаюць пра інцыдэнт з 29 верасня 2022 года, паведамілі BBC, што расійская размовы, перахопленая брытанскім самалётам, сведчаць пра тое, што сапраўдная версія падзеяў значна адрозніваецца ад афіцыйнай.

Паводле згаданых размоваў, калі два расійскія Су-27 наблізіліся да брытанскага самалёта-выведніка, атрымалі паведамленне ад дыспетчара наземнай станцыі: «ў вас ёсць мэта». Гэтую неадназначную фразу адзін з расійскіх лётчыкаў успрыняў, як дазвол страляць.

Расійскі пілот выпусціў ракету класа «паветра-паветра», якая паспяхова стартавала, але не патрапіла ў мэту. На самой справе, гэта быў промах, а не «збой тэхнікі».

Пазней, паводле згаданых крыніцаў інфармацыі, паміж двума расійскімі пілотамі ўспыхнула спрэчка на конт дазволу на агонь. Нягледзячы на гэта, першы пілот выпусціў яшчэ адну ракету якая, проста адарвалася ад крыла, што сведчыць аб тым, што альбо зброя была няспраўная, альбо стральба была перапыненая.

Праз тры тыдні брытанскі ўрад пацвердзіў, што інцыдэнт адбыўся і прыняў тлумачэнні расійскага Міністэрства абароны, якое назвала яго «тэхнічнай няспраўнасцю». Аднак паводле амерыканскіх ацэнак, інцыдэнт быў значна больш сур'ёзны.

Паводле BBC, прычын, па якіх брытанскае міністэрства абароны не захацела раскрываць падрабязнасці, можа быць некалькі. Па-першае, Брытанія не хацела абнародаваць абʼёму збору разведвальных дадзеных і падрабязнасці перахопленых расійскіх размоваў. Па-другое, ні адзін з бакоў не хацеў эскалацыі, якая магла б патэнцыйна ўцягнуць члена НАТА ў ваенную канфрантацыю з Расіяй.

BBC нагадвае, што гэта не адзіны выпадак, калі неасцярожны расійскі пілот нацэліў на самалёт НАТА ў міжнароднай паветранай прасторы. У сакавіку бягучага года таксама над Чорным морам расійскі самалёт збіў амерыканскі разведвальны беспілотнік. Хоць брытанскія ВПС не спынілі назіральных палётаў над Чорным морам, то з гэтага часу назіральныя самалёты суправаджаюць знішчальнікі «Тайфун», узброеныя ракетамі класа «паветра-паветра».

аз