Беларуская Служба

Я. Качыньскі: Планы папярэдняй урадавай кааліцыі пагражалі значнай частцы Польшчы расійскай акупацыяй

18.09.2023 08:45
Паводле лідара кіроўнай партыі, абарончыя планы папярэдняй урадавай кааліцыі пагражалі Польшчы сур'ёзнымі наступствамі.
B-
Bіцэ-прэмер і кіраўнік кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў КачыньскіPAP/Tytus Żmijewski

Планы папярэдняй урадавай кааліцыі «Грамадзянскай платформы» і Польскай сялянскай партыі – абараняць Польшчу на лініі Віслы, на практыцы пагражалі значнай частцы Польшчы, а можа нават усёй краіне расійскай акупацыяй, канстатаваў віцэ-прэм’ер, кіраўнік польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі ў інтэрв’ю выданню Gazeta Polska.

Нагадваем, як паведаміў надоечы сайт nielezna.pl, з дакументаў вынікае, што кааліцыйны ўрад «Грамадзянскай платформы» і Польскай сялянскай партыі «планаваў абарону Польшчы на лініі Віслы». План выкарыстання польскіх Узброеных сіл у рамках самастойнай абарончай аперацыі, паводле сайта, зацвердзіў былы кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Богдан Кліх.

Яраслаў Качыньскі лічыць, «гэта была канцэпцыя, якую мог прыдумаць толькі нехта ў Маскве, каб Польшча, якая тэарэтычна з’яўляецца членам НАТА, насамрэч абаранялася фіктыўна». На думку палітыка, «гэта адзін вялікі скандал, які трэба расследаваць», паколькі такая абарончая стратэгія, на самой справе, пагражала значнай частцы Польшчы, а можа і ўсёй краіне расійскай акупацыяй, перш за ўсё, таксама з-за недастатковай планаванай абароны на згаданай «лініі Віслы».

«Гэта мела б канкрэтныя палітычныя наступствы для заходніх краінаў, паколькі трэба было б вырашыць пытанне: што далей з Польшчай, ці не трэба яе абрэзаць? Нагадваю расіяне пастаянна пераконваюць, што пасля Другой сусветнай вайны, гэта яны пайшлі на саступкі. Гэта выглядае так, як бы ўлады пагаджаліся на на ліквідацыю польскай дзяржавы ў яе цяперашніх межах. Вось, такую палітыку праводзіў (Дональд – рэд.) Туск», – падсумаваў віцэ-прэмʼер і кіраўнік кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі ў інтэрв’ю Gazeta Polska.

аз