ЗША нададуць Украіне дадатковую дапамогу на 128 млн долараў у сферы бяспекі, а таксама паставяць узбраенні і боепрыпасы на суму 197 млн долараў. Пра гэта паведаміў у чацвер, 21 верасня, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн па выніках сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім у Нью-Ёрку, – піша польскі партал frosa.pl.
У пакет на агульную суму 325 млн долараў увойдуць артылерыйскія снарады калібра 155 мм, комплексы СПА Avenger, боепрыпасы для РСЗА HIMARS, кулямёты для збіцця БПЛА, супрацьтанкавыя ракеты, шэраг іншага ўзбраення, звыш 3 млн патронаў да стралковай зброі. У спісе таксама згадваюцца касетныя боепрыпасы, паведамленні аб пастаўках якіх у мінулым былі неадназначна прыняты некаторымі саюзнікамі Украіны.
Сярод будучых паставак у пакеце значацца ракеты AIM-9M Sidewinder з прыпіскай «для СПА». Гэта ракеты тыпу «паветра-паветра», і яны выкарыстоўваюцца амерыканскай ваеннай авіяцыяй.
эж