Беларуская Служба

Павал Усаў: Праблема палітвязняў - у тым ліку маральная

29.11.2023 14:44
Апазіцыя сутыкнулася з праблемай, што пытанне палітвязняў не вырашаецца.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Праблема палітвязняў - у тым ліку маральная
Павал Усаў.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці вынес на абмеркаванне пытанне аб неабходнасці зняцця міжнародных абмежаванняў з дзіцяча-юнацкага спорту Беларусі.

Аляксандр Апейкін, які ўзначальвае фонд, тлумачыць, што пасля ўварвання расійскіх войск ва Украіну з тэрыторыі Беларусі пад санкцыі МАК і міжнародных федэрацый патрапілі не толькі дарослыя зборныя і каманды краіны, але і дзіцяча-юнацкія. Амаль увесь дзіцячы спорт быў таксама адхілены ад міжнародных спаборніцтваў.

«Мы з калегамі ўсё ж такі зацікаўлены ў тым, каб беларуская спартыўная сфера, якая ў Беларусі ахоплівае агулам больш за 1 млн чалавек, была інтэгравана ў еўрапейскую прастору, а не расійскую ці азіяцкую. Размова ідзе пра выступы і ўдзелы ў міжнародных спаборніцтвах пад нейтральным сцягам без дзяржаўных сімвалаў», – піша Аляксандр Апейкін.

Пытанне палітвязняў, кажа палітолаг Павал Усаў, гэта праблема, у тым ліку маральная:

-Апазіцыя сутыкнулася з праблемай, што пытанне палітвязняў не вырашаецца. Санкцыі, эфектыўныя ці не, ніяк не адбіваюцца на сітуацыя вязняў. Узнікае пытанне: што рабіць. Як весці камунікацыю з уладамі? Тут два маральныя выбары: як выратаваць людзей з турмаў і як прымусіць рэжым да саступак. Я стаю на пазіцыі, што з аднаго боку трэба і можна працягваць санкцыйную палітыку, але з іншага выпрацоўваць механізмы, як выцягваць людзей з вязніцы. Пытанне, як гэта зрабіць. Ці будзе выпрацаваны такі механізм? Гэта вялікае пытанне. У апазіцыя няма для гэтага рычагоў. Яны маглі б паўдзельнічаць, але, я лічу, што ніводная апазіцыйная структура, якая сфарміравалася пасля 2020 году, не гатовая да гэтага. Іх адзінай павесткай з’яўляюцца санкцыі.

Фонд спартыўнай салідарнасці, які прадстаўляе Аляксандр Апейкін, зразумелі, што палітыка санкцый ніяк не прыцісне рэжым і прымусіць да саступак. Няма спадзеваў, што сітуацыя вернецца да ранейшай. Таму яны стараюцца прамацаць шляхі прыхаваных камунікацый, каб выцягваць людзей з вязніц.

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Мэта сістэмы ў тым, каб нічога надзвычайнага на выбарах не здарылася

22.11.2023 16:35
Выбары ў Савет рэспублікі і мясцовыя саветы дэпутатаў адбудуцца 25 лютага 2024 году.