Палітолаг Павал Усаў кажа, што асноўная мэта сістэмы ў тым, каб нічога надзвычайнага на выбарах не здарылася:
- Каб выбары былі незаўважаныя і з нулявой актыўнасцю грамадзян. Нават невядома, ці будуць там альтэрнатыўныя кандыдаты, ці будзе з каго выбіраць. Асноўнае, каб сістэма спрацавала эфектыўна, нават больш чым падчас «рэферэндуму» ў 2022 годзе. Тады нават былі спробы пратэстаў, бо як раз пачалася вайна ва Украіне, але нічым гэта не закончылася. Рэферэндум паказаў, што грамадская актыўнасць масавага ўзроўню падаўлена цалкам, што актывізаваць грамадства на барацьбу з рэжымам немагчыма.
Апазіцыя, хутчэй за ўсё, будзе прапанаваць стратэгію байкота. Улады ўсё роўна будуць імкнуцца да стэрылізацыі гэтага квазівыбарчага працэсу. Каб фальсіфікацыі і патрэбны вынік былі дасягнуты. Думаю, яўка будзе 60%, з іх 80% прагаласуюць за кандыдатаў ад уладаў. Гэта будзе механізм аднаўлення легітымізацыі дзяржаўных інстытутаў, каб прадэманстраваць, няхай і маніпулятыўны, але давер. Прадэманстраваць грамадству, што сістэма працуе эфектыўна, а працэс кантролю працуе без збою.
Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.
ав