Беларуская Служба

Бельгія ўрачыста распачала сваё паўгадовае старшынства ў Еўрасаюзе

08.01.2024 14:59
Вядома, што Украіна будзе ў цэнтры дыскусіі. 
Аўдыё
  • Бельгія ўрачыста распачала сваё паўгадовае старшынства ў Еўрасаюзе.
-
Прэм'ер-міністр Бельгіі Аляксандр дэ Кру PAP/EPA/FREDERIC SIERAKOWSKI

Старшынства краіны-заснавальніцы ЕС прыпадае на час выбараў у Еўрапарламент. Задачы Бельгіі на бліжэйшыя паўгода ўключаюць умацаванне вяршэнства права, еўрапейскую канкурэнтаздольнасць, справядлівую і зялёную трансфармацыю, а таксама сацыяльныя пытанні.

На афіцыйным сайце бельгійскага старшынства сярод прыярытэтаў няма ні слова пра Украіну. Аднак ужо вядома, што Украіна будзе ў цэнтры дыскусіі. У гэтым прызнаўся прэм'ер-міністр Бельгіі Аляксандр дэ Кро на прэс-канферэнцыі пасля сумеснага пасяджэння з Еўракамісіяй.

1 лютага адбудзецца пазачарговы саміт ЕС, прысвечаны фінансаваму пакету для Украіны – 50 мільярдаў еўра да 2027 года. Снежаньскія саміты скончыліся правалам з-за вета Венгрыі. Прэмʼер-міністр Бельгіі Аляксандр дэ Кро выказваўся на гэтую тэму аптымістычна:

-У апошнія два гады былі моманты, калі ў Бруселі ўзнікалі сумневы, але кожны раз нам удавалася іх вырашыць. І я думаю, што ў Бруселі, па-за ўсялякім сумневам, будзе рашучасць і згода паміж 27 краінамі.

Аднак словы старшыня Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен сведчаць аб тым, што ЕС рыхтуецца да вета Венгрыі і працуе над іншымі рашэннямі ў гэтым пытанні:

-Пасля гістарычнага рашэння аб пачатку перамоваў з Украінаю мы павінны запэўніць стабільную фінансавую дапамогу гэтай краіне. Пагадненне 27 краін – гэта прыярытэт. Адначасова мы павінны браць пад увагу іншыя рашэнні. Ёсць аперацыя, якую мы ў дадзены момант рыхтуем.

Урсула фон дэр Ляен мела на ўвазе міжурадавае пагадненне 26 краін-членаў. Юрыдычна гэта вельмі складаная аперацыя, але магчымая. Калі 1 лютага Венгрыя падтрымае сваё вета, тады гэта 26 краін прымуць пакет дапамогі.

Бельгія пасля Іспаніі павінна будзе завершыць некалькі рэформаў. Карэспандэнтака Польскага радыё ў Бруселі Бэата Пламэцка расказвае, што гэта за рэформы, і што Бельгія пакіне Венгрыі, якая ўзначаліць старшынства ў ЕС у ліпені:

-Найперш Бельгія атрымала міграцыйны пакт, уступна агавораны перамоўшчыкамі з краін-членаў у снежні. Неабходна завершыць тэхнічныя працы. У гэтым пытанні неабходная салідарнасць: ці прыняцце ўцекачоў, ці аплата за кожнага непрынятага чалавека 20 тысяч еўра. Дадаткова гэта запісы пра штучную інтэлігенцыю. Спрашчэнне правіл бюджэтнай дысцыпліны. Таксама Бельгія павінна будзе завершыць працу над зялёным ладам, хоць у краінах-членах пануе ўсё больш выразны супраціў у сувязі з высокімі коштамі гэтых рэформаў. Калі казаць пра Венгрыю, то ў Бруселі адчуваецца занепакоенасць гэтым надыходзячым старшынствам. Каб Бельгія закончыла ўсе справы, каб ёй нічога не засталося, бо ў кожнай з гэтых справаў Будапешт можа тармазіць прыняцце рашэнняў.

Прэмʼер-міністр Бельгіі Аляксандр Дэ Кро гаварыў, што старшынства Бельгіі «адбываецца ў той час, калі еўрапейцы больш чым калі-небудзь глядзяць на ЕС. Яны спадзяюцца на Саюз з выразнымі чаканнямі абараніць іх, умацаваць дабрабыт, падрыхтаваць агульную будучыню. Гэтая агульная будучыня, вядома, таксама азначае Украіну ў цэнтры Еўропы. Гэта найлепшая гарантыя нашай сілы, стабільнасці і калектыўнай бяспекі для народа Украіны і Еўропы», – заявіў у пятніцу прэмʼер-міністр Бельгіі.

Галоўнай падзеяй унутры ЕС у гэтым паўгоддзі стануць чэрвеньскія выбары ў Еўрапейскі парламент. Цяперашнія апытанні паказваюць на ўзмацненне крайніх сіл, але пры захаванні дамінавання асноўных партый (правацэнтрысцкіх, левацэнтрысцкіх, лібералаў, зялёных).

Адначасова з выбарамі ў Еўрасаюз у Бельгіі пройдуць нацыянальныя і рэгіянальныя выбары, але гэта не азначае змены ўрада падчас старшынства.

ав

слухайце аўдыё