Варшава прадставіла ў Бруселі свае новыя кліматычныя мэты, якія ідуць значна далей, чым хацела б пераважная большасць краін-сябраў. У Еўрасаюзе ўжо гучаць галасы апазіцыі. Уршуля Зяліньска (Urszula Zielińska), нядаўна прызначаны намеснік міністра клімату, прыбыла ў Брусель у панядзелак, калі афіцыйныя асобы пачалі сур'ёзныя перамовы аб будучыні Еўрапейскай зялёнай справы.
– Я прыехала сюды з паведамленнем, што Польшча павялічвае свае намаганні ў барацьбе са змяненнем клімату, – сказала Зяліньска. Польшча ліквідуе шматгадовую абструкцыю з боку ўрада PiS.
Зяліньска здзівіла, заклікаўшы ЕС ставіць высокія мэты. Яна астойвала на тым, каб мэта была ў адпаведнасці з рэкамендацыямі навуковых кансультантаў ЕС, якія заклікалі да скарачэння выкідаў не менш чым на 90%. «ЕС абавязкова павінен прыняць амбіцыйныя мэты, і мы павінны прыняць мэту скарачэння выкідаў на 90%», – сказала яна, але пазней патлумачыла, што Польшча пакуль не мае афіцыйнай пазыцы адносна мэты супольнасці да 2040 году.
Гэтая заява зʼяўляецца апошнім і – на сённяшні дзень – самым значным сігналам таго, што ціск на Еўрапейскі саюз расце з мэтай выканання рэкамендацыі скараціць выкіды на 90%. Пакуль толькі Данія публічна падтрымала гэтую мэту, у той час як Балгарыя заявіла, што ЕС павінен прынамсі «сурʼёзна абмеркаваць гэта». Той факт, што залежная ад вугалю Польшча далучаецца да прыхільнікаў хуткай кліматычнай рэвалюцыі, зʼяўляецца для іх ключавой падтрымкай.
Венгрыя, якая будзе старшынстваваць у Савеце ЕС у другой палове года і вядзе кампанію за менш амбіцыйнае зялёнае заканадаўства – мае намер перанесці дэбаты наконт мэтаў 2040 года на саміт лідараў ЕС у Бруселі. Там рашэнні прымаюцца кансэнсусам і прэм’ер-міністар Венгрыі Віктар Орбан мае права вета.
«Гэтае пытанне важным як для грамадства, так і для эканомікі, мы лічым, што канчатковыя рашэнні павінны прымацца на ўзроўні Еўрапейскага савета, – заявіла журналістам напярэдадні сустрэчы міністраў у панядзелак дзяржсакратар Венгрыі па навакольным асяроддзі Аніка Райс. – Мы лічым, што да 2040 года павінны быць дасягнуты рэалістычныя вынікі». Дыпламаты з некалькіх краін ЕС, якія размаўлялі ананімна, заявілі POLITICO на мінулым тыдні, што іх урады яшчэ не канчаткова сфармулявалі свае пазіцыі, а адзін з усходнееўрапейскіх дыпламатаў апісаў мэту да 2040 года як «палітычна вельмі далікатнае пытанне».
План да 2040 года павінен служыць прыступкай паміж мэтай скарачэння выкідаў на 55% да 2030 года і абяцаннем ЕС дасягнуць кліматычнай нейтральнасці ў 2050 годзе. Абедзве гэтыя мэты замацаваны ў еўрапейскім заканадаўстве.
Чакаецца, што ў наступным месяцы будуць разгледжаны тры розныя варыянты, паведаміў ананімны чыноўнік Камісіі. Адным з іх стане планка 90%, створаная ў адпаведнасці з рэкамендацыямі навукова-кансультатыўнага савета. У іншым будзе яшчэ больш амбіцыйны сцэнар. Камісія таксама змадэлявала сцэнар, у якім ЕС цалкам рэалізуе сваю цяперашнюю кліматычную палітыку да 2040 года без дадатковых дзеянняў. Гэты апошні варыянт «ужо можа прывесці да скарачэння выкідаў значна больш чым на 80 працэнтаў», сказаў чыноўнік з структур ЕС.
Нядаўняя ацэнка Камісіі паказала, што ЕС на шляху да скарачэння выкідаў на 51% да 2030 года, што на чатыры працэнтныя пункты ніжэй за юрыдычна абавязковую мэту.
Politico/onet.pl/вх