Беларуская Служба

Уладзімір Пуцін: Не хочуць дамаўляцца? Не будзем. Дзяржаўнасць Украіны пад пагрозай

17.01.2024 17:03
Украінскай дзяржаўнасці можа быць нанесены «незваротны ўдар», заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
.
Кіеў.Shutterstock.com/MaxxjaNe

Гэтую заяву ён зрабіў пасля таго, як Швейцарыя па просьбе Уладзіміра Зяленскага пагадзілася арганізаваць міжнародны мірны саміт па Украіне.

Зяленскі хацеў бы, каб у саміце ўдзельнічаў Кітай. Асновай для перамоваў стаў бы падрыхтаваны ўкраінскім бокам мірны план, які Расія рашуча адхіляе. План уключае, сярод іншага: вывад расійскіх войскаў з акупаванай пасля 24 лютага 2022 года тэрыторыі Украіны. Але Расія гатовая весці перамовы толькі з улікам «новай тэрытарыяльнай рэальнасці», пад якой дэ-факта трэба разумець прызнанне незаконнай анексіі акупаваных частак Украіны, якую Расія ажыццявіла ў 2022 годзе.

– Нават калі ў нас скончыцца зброя, будзем ваяваць рыдлёўкамі. Таму што для Украіны на карту пастаўлена само існаванне нацыі, – заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба ў інтэрв'ю ABC News. Ён таксама выключыў любыя перамовы з Расіяй, пакуль Украіна «не зойме значна больш моцную пазіцыю на полі бою».

Цяпер украінскае войска знаходзіцца ў фазе «актыўнай абароны» і спрабуе спыніць наступ расейскіх войскаў, заявіў камандуючы сухапутнымі войскамі Украіны генерал Аляксандр Сырскі. Паводле яго слоў, у апошнія тыдні інтэнсіўнасць баёў з абодвух бакоў знізілася. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўкраінскай арміі па-ранейшаму не хапае боепрыпасаў.

Rzeczpospolita

Паводле Rzeczpospolita/вх