Ці гэта можа нешта зменіць яшчэ ў горшы бок?
Агульныя спісы Міністэрства ўнутраных спраў РБ і РФ існуюць ужо з 2015 году. Паводле іх, краіны абавязаныя арыштоўваць і выдаваць людзей, якія ёсць у такім спісе, гаворыць Павал Усаў і ставіць тэзу, што гэта далейшы працэс палітычнай і стратэгічнай інтэграцыі Расіі і Беларусі.
-Пасля 2020 году даволі шмат беларусаў, якія збягалі ад рэпрэсій, шукалі магчымасць схавацца ў Расіі, сыходзячы з ілюзій і думак пра тое, што Расія – старэйшы брат, дзе больш дэмакратыі, чым у Беларусі. Але менавіта дзякуючы такому спісу людзей затрымлівалі і выдавалі. Такіх выпадкаў было даволі шмат. Расія ніколі не была гарантам для апазіцыі, асабліва пасля 2020 году. Ілюзіі адносна Расіі дорага каштавалі беларусам у 2020 і пасля яго. На жаль, гэтыя міты ўмацоўваліся некаторымі фігурамі ў апазіцыі. Аб’яднанне спісаў «экстрэмістаў» – гэта хутчэй тэхнічны працэс, які афармляе рэчаісную сітуацыю. Нічога надзвычайнага не адбылося. Каардынацыя па экстрэмісцкім і тэрарыстычным пагрозам адбываецца ўжо зараз. Магчыма, рэсурсы па іх выяўленні будуць больш скаардынаваныя, але гэта, па сутнасці, сведчыць пра больш інтэнсіўнае афармленне той палітычнай і геапалітычнай рэчаіснасці, якая склалася, і пра далейшы працэс палітычнай і стратэгічнай інтэграцыі Расіі і Беларусі, – гаворыць Павал Усаў.
Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.