Беларуская Служба

Павал Усаў: Супольныя спісы «экстрэмістаў» сведчаць пра далейшы працэс палітычнай інтэграцыі Расіі і Беларусі

07.02.2024 16:49
Беларусь і Расія працуюць над абʼяднаннем спісаў «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў», паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Супольныя спісы «экстрэмістаў» сведчаць пра далейшы працэс палітычнай інтэграцыі Расіі і Беларусі
Павал Усаў.

Ці гэта можа нешта зменіць яшчэ ў горшы бок? 

Агульныя спісы Міністэрства ўнутраных спраў РБ і РФ існуюць ужо з 2015 году. Паводле іх, краіны абавязаныя арыштоўваць і выдаваць людзей, якія ёсць у такім спісе, гаворыць Павал Усаў і ставіць тэзу, што гэта далейшы працэс палітычнай і стратэгічнай інтэграцыі Расіі і Беларусі.

-Пасля 2020 году даволі шмат беларусаў, якія збягалі ад рэпрэсій, шукалі магчымасць схавацца ў Расіі, сыходзячы з ілюзій і думак пра тое, што Расія – старэйшы брат, дзе больш дэмакратыі, чым у Беларусі. Але менавіта дзякуючы такому спісу людзей затрымлівалі і выдавалі. Такіх выпадкаў было даволі шмат. Расія ніколі не была гарантам для апазіцыі, асабліва пасля 2020 году. Ілюзіі адносна Расіі дорага каштавалі беларусам у 2020 і пасля яго. На жаль, гэтыя міты ўмацоўваліся некаторымі фігурамі ў апазіцыі. Аб’яднанне спісаў «экстрэмістаў» – гэта хутчэй тэхнічны працэс, які афармляе рэчаісную сітуацыю. Нічога надзвычайнага не адбылося. Каардынацыя па экстрэмісцкім і тэрарыстычным пагрозам адбываецца ўжо зараз. Магчыма, рэсурсы па іх выяўленні будуць больш скаардынаваныя, але гэта, па сутнасці, сведчыць пра больш інтэнсіўнае афармленне той палітычнай і геапалітычнай рэчаіснасці, якая склалася, і пра далейшы працэс палітычнай і стратэгічнай інтэграцыі Расіі і Беларусі, – гаворыць Павал Усаў.

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Апошняя сустрэча паказала, што інтарэс Масквы да інтэграцыйных працэсаў нікуды не знік

01.02.2024 09:12
Апошняе паседжанне Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адбылося ў Санкт-Пецярбурзе.

Беларусь і Расія хочуць аб'яднаць «спісы экстрэмістаў»

06.02.2024 13:47
Гэтае пытанне ўжо абмяркоўвалася на ўзроўні міністраў унутраных спраў Беларусі і Расіі.