Беларуская Служба

Беларусь і Расія хочуць аб'яднаць «спісы экстрэмістаў»

06.02.2024 13:47
Гэтае пытанне ўжо абмяркоўвалася на ўзроўні міністраў унутраных спраў Беларусі і Расіі.
Дзмітрый Крутыcommons.wikimedia.org/Марсель Бадыкшин/CC BY 4.0

Беларусь і Расія працуюць над абʼяднаннем спісаў «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў», паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты.

Паводле слоў дыпламата, гэтая ідэя ўжо не раз абмяркоўвалася на ўзроўні міністраў унутраных спраў Беларусі і Расіі. Круты зʼяўляецца прыхільнікам таго, каб у Расіі пачыналі крымінальныя справы на беларускіх «экстрэмістаў». Пры гэтым ён спаслаўся на меркаванне нейкіх грамадзян.

«У грамадзян выклікае здзіўленне, калі частка рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, дапусцім, у Расіі, нейкія паведамленні публікуе ў нас, ці наадварот – прызнаныя экстрэмісцкімі ў нас публікуюць паведамленні ў Расіі. І ў дачыненні да гэтых структур ці людзей, якія, дапусцім, збеглі ў Расію, не пачынаюцца крымінальныя справы ў Расійскай Федэрацыі альбо наадварот», – сказаў лукашэнкаўскі дыпламат, словы якога цытуе рэжымнае агенцтва БелТА.

Ён заявіў, што ў гэтай працы патрабуецца вялікая каардынаванасць сілавых ведамстваў, і выказаў надзею, што ў бліжэйшы час усё будзе вырашана.

вс