Беларуская Служба

Ryanair судзіцца з палякам з-за скандалу падчас палёту

10.04.2025 14:30
Авіякампанія патрабуе абмежавання доступу да алкаголю ў аэрапортах.
Ryanair
RyanairAutorstwa Michael Oldfield - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=87216124

Ryanair падаў пазоў у польскі суд. Кампанія патрабуе ад агрэсіўнага пасажыра больш за 3 тысячы еўра кампенсацыі. 9 студзеня бягучага года паляк сарваў рэйс Берлін - Маракеш. Самалёт быў перанакіраваны ў Севілью і пасля таго, як прызямліўся, пасажыр быў высаджаны. Акрамя таго, авіякампанія наклала на паляка 5-гадовую забарону на паездкі і паведаміла пра ўсю падзею мясцовым уладам, паведамляе партал Interia.

Гэта не першы падобны выпадак за апошнія месяцы. Раней Ryanair падаў у суд на непаслухмянага пасажыра з-за выдаткаў, панесеных пасля таго, як рэйс Дублін-Лансаротэ быў перанакіраваны ў аэрапорт Порту. У гэтай справе кампанія патрабуе кампенсацыі ў памеры 15 тысяч еўра, палова з якіх складае кошт гасцініцы для пасажыраў і экіпажа.

Ryanair патрабуе менш алкаголю ў аэрапортах

Пра тое, што ў авіякампаній ёсць праблемы - асабліва з п'янымі пасажырамі, вядома даўно. Раней Ryanair заклікаў еўрапейскія ўлады ўвесці ліміты на алкаголь у аэрапортах, каб пасажыры не напіваліся перад пасадкай на борт.

У авіякампаніі рэкамендуе прадаваць алкаголь пры прад'яўленні пасадачнага талона, як і пры пакупках у крамах duty-free. Гэта дало б магчымасць кантраляваць колькасць алкаголю, які спажываюць пасажыры.

Згодна з дадзенымі, апублікаванымі Міжнароднай асацыяцыяй паветранага транспарту (IATA), колькасць здарэнняў з агрэсіўнымі паводзінамі пасажыраў павялічылася ў апошнія гады.

У 2023 годзе на кожныя 480 рэйсаў адбываўся адзін такі выпадак. У 2022 годзе адзін на кожныя 568 рэйсаў. Аднак асацыяцыя не ўдакладняе, колькі з гэтых інцыдэнтаў было звязана з ужываннем алкаголю.

аз