У чацвер, 10 красавіка адзначаецца 15-я гадавіна Смаленскай катастрофы. 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам у Расіі разбіўся польскі ўрадавы самалёт Ту-154М, на борце якога знаходзіліся прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка Марыя, прадстаўнікі ўсіх парламенцкіх колаў, члены катынскіх сем'яў, духавенства, камандавання Войска Польскага, кіраўнікі дзяржаўных і грамадскіх устаноў — усяго 96 чалавек.
Дэлегацыя накіроўвалася на мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю Катынскага растрэлу. Катастрофа стала нацыянальнай трагедыяй для Польшчы, а таксама распачала палітычныя спрэчкі.
10 красавіка, у Варшаве і Кракаве праходзяць памятныя ўрачыстасці з удзелам прэзідэнта, дэпутатаў, сенатараў і ўлад сталіцы. Упраўленне гарадскога транспарту ў Варшаве прадставіла інфармацыю аб перакрыцці ў аўтамабільнага руху ў цэнтры сталіцы.
IAR/эж