Спецслужбы Эстоніі папярэджваюць, што кітайскія тэхналогіі Lidar могуць выкарыстоўвацца для збору інфармацыі пра асяроддзе, у якім знаходзяцца прылады кітайскай вытворчасці, напрыклад, робаты-прыбіральшчыкі. Эстонцы сцвяржаюць, што кітайцы імкнуцца падарваць уплывы Захаду ў свеце і выкарыстоўваюць для гэтага тэхналогіі.
– Прыватны і дзяржаўны сектары павінны падрыхавацца да дзеянняў з мэтай прадухілення распаўсюду кітайскіх тэхналогій, таму што ў найбліжэйшай будучыні могуць аказацца неабходнымі балючыя рашэнні аб адмове ад гэтай крыніцы паставак. Да гэтага заставіць геапалітычная сітуацыя і пытанні бяспекі, – заяўляе эстонская выведка.
У якасці прыкладу эстонцы паказваюць на ўсё большае значэнне кампанентаў з Кітая ў электраэнергетычным сектары. Дыстанцыйнае кіраванне інвертарамі ў аднаўляльных крыніцах можа быць выкарыстана для парушэння іх працы і будзе несці пагрозы бяспецы энергазабеспячэння. Кітайскія прылады таксама могуць выкарыстоўвацца для збору разведвальных даных і аказання палітычнага і эканамічнага ціску.
Аналагічнай праблемай можа стаць залежнасць ад Кітая ў галіне электрамабільнасці. Электронікай электрамабіляў можна кіраваць дыстанцыйна.
– У нас ёсць дакладная інфармацыя аб тым, што кітайскі вытворца працуе над сістэмамі Lidar для аўтаномных машын, якія павінны сканаваць усё вакол аўтамабіля і перадаваць інфармацыю ў базу дадзеных у Кітаі, - сцвярджаюць эстонскія службы.
Эстонцы нагадваюць таксама, што ўладальнікам прыкладання TikTok з'яўляецца кітаец, а офіс кампаніі знаходзіцца ў Пекіне. Гэты дадатак збірае інфармацыю аб паводзінах і месцазнаходжанні карыстальнікаў. Па дадзеных эстонскай выведкі, сабраныя TikTok дадзеныя выкарыстоўваюцца кітайцамі для стварэння ўласнага штучнага інтэлекту. Дадзеныя могуць таксама выкарыстоўвацца для разведкі і вымагальніцтва, асабліва калі карыстальнік працуе ў арганізацыі, якая ўяўляе стратэгічны інтарэс для Кітая.
– Карацей кажучы, выкарыстанне TikTok азначае дапамогу кампаніі, звязанай з таталітарнай краінай, якая хоча з дапамогай штучнага інтэлекту змяніць архітэктуру бяспекі Захаду, – кажуць эстонскія аўтары дакладу.
яс