Беларуская Служба

«Нам трэба намагацца рабіць усё, каб пра Беларусь не забывалі»

16.07.2024 13:11
Лідарка дэмакратычнай Беларусі наведала Фестываль «Тутака» ва ўрочышчы Барык каля Градка і сустрэлася з беларусамі.
Аўдыё
  • Лідарка дэмакратычнай Беларусі наведала Фестываль «Тутака»
Святлана Ціханоўская на Фестывалю абуджаных «Тутака»Foto: Анна Пятроўская

Спецыяльным госцем Фестывалю абуджаных «Тутака», які завяршыўся гэтымі выходнымі на паляне Барык каля Гарадка была лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская, у якой Анна Пятроўская запытала пра ўражанні ад фестывалю, пра саміт НАТА ў Вашынгтоне, праблемы з навучаннем беларускай мовы ў польскіх школах ды лёс незалежных беларускіх СМІ.

«Нам трэба намагацца рабіць усё, каб пра Беларусь не забывалі, у свеце яе бачаць як пагрозу, таму мы нашым дэмакратычным партнёрам гаворым, што трэба заўсёды адрозніваць беларусаў ад беларускага рэжыму Лукашэнкі. Беларусы змагаюцца за мір і спакой, падтрымліваюць Украіну. Трэба падкрэсліваць, што без вольнай Беларусі не будзе спакою і міру ў Еўропе», сказала Святлана Ціханоўская.

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі сустрэлася таксама з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ды беларускай нацыянальнай меншасці, якія падтрымваюць беларускія традыцыі і культуру.

Са Святланай Ціханоўскай гутарыла Анна Пятроўская.

слухайце аўдыёфайл