Больш за ўсё адмоў атрымліваюць асобы з Пакістану, Емену і Бангладэшу – сведчаць звесткі Міністэрства замежных спраў, прадстаўленыя выданню «Rzeczpospolita».
Праверка замежнікаў, якія звяртаюцца па студэнцкую візу ў Польшчу, прывяла як да значнага зніжэння колькасці пададзеных заявак, так і да павелічэння колькасці адмоў у выдачы студэнцкіх віз у Польшчу. Працэдура была ўведзеная ў канцы ліпеня кіраўніком МЗС Радаславам Сікорскім. Сёлета да канца жніўня іншаземцы падалі 13 207 заявак на студэнцкую візу — амаль пяць тысяч чалавек атрымалі адмову. Візы атрымалі 8200 чалавек, большасць з іх украінцы і беларусы.
Сёлета Польшча больш за ўсё адмовіла ў візах грамадзянам Алжыру (170 — адмоўлена кожная другая заява), Бангладэш (247 — адмовілі 70 працэнтам) і Эфіопіі (270 — палова атрымала адмоўнае заключэнне). Далей ідуць Ірак, Емен, Марока, Нігерыя, Турцыя і Пакістан, піша «Rzeczpospolita».
ав