Беларуская Служба

Кожны дзень у сеціве ідзе барацьба за бяспеку Польшчы. У ёй прымаюць удзел і салдаты Войска Польскага

14.10.2024 14:38
Ва ўзброеных сілах Польшчы ствараецца, мж іншым, новае падраздзяленне - Цэнтр укаранення штучнага інтэлекту.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Portrait Image Asia/Shutterstock

У Польшчы назіраецца рост колькасці варожых атак у інтэрнэце. Аб гэтым казаў, між іншым, віцэ-прэм'ер і міністр аблічбоўкі Кшыштаф Гаўкоўскі. Салдаты польскіх узброеных сіл кожны дзень ваююць супраць Расіі ў гэтым плане. На карту пастаўлена шмат: бяспека ўсіх нас – піша Defence24.

Госць парталу – генерал-маёр Войска Польскага Караль Маленда (Karol Molenda) адзначае, што гэтыя атакі не спыняюцца. Кожны дзень барацьба за бяспеку Польшчы адбываецца ў сеціве. Генерал кажа, што перш за ўсё гэта адбываецца з-за таго, што Польшча аказала і аказвае шырокую падтрымку Украіне, таксама таму, што ў Польшчы знаходзіцца цэнтр паставак дапамогі Украіне. Расія стараецца праз сваіх шпіёнаў атрымаць як мага больш інфармацыі пра тое, што адбываецца ў Польшчы.

Польскаму войску добра ўдаецца спраўляцца з гэтымі нападамі. Па словах генерала, у польскай дзяржаве ёсць вельмі добра падрыхтаваныя эксперты ў галіне барацьбы з кібератакамі. На моц Польшчы ў кіберпрасторы ўплывае таксама супрацоўніцтва з ЗША. Генерал згадвае, што нядаўна ён пабываў за мяжой, дзе сустрэўся, між іншым, са сваім амерыканскім калегам генералам Цімаці Хогам (Timothym Haugh - камандуючы структуры USCYBERCOM) і прадстаўнікамі буйных карпарацый.

Важная тэма – штучны інтэлект. Ва ўзброеных сілах Польшчы ствараецца зусім новае падраздзяленне, прысвечанае гэтай тэхналогіі. Гаворка ідзе аб Цэнтры ўкаранення штучнага інтэлекту.

нг