Беларуская Служба

Прадстаўніца Офіса Ціханоўскай у Чэхіі Крысціна Шыянок: Мы з’яўляемся альтэрнатывай лукашэнкаўскай амбасадзе ў Празе 

14.10.2024 15:05
Крысціна Шыянок таксама пракаментавала стаўленне Чэхіі да беларускіх палітэмігрантаў і распавяла пра падтрымку гэтай групы на дзяржаўным узроўні ды адказала на пытанне, ці ў Чэхіі на парадку дня  стаіць пытанне Беларусі.
Аўдыё
  • Прадстаўніца Офіса Ціханоўскай у Чэхіі Крысціна Шыянок: Мы з’яўляемся альтэрнатывай лукашэнкаўскай амбасадзе ў Празе 
Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе https://www.polskieradio.pl/396

У жніўні 2020 года  Беларусь скалыхнулі масавыя пратэсты супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, сваволля сілавікоў і іх жорсткасці ў дачыненні да апратэстоўваў. АМАП разганяў удзельнікаў акцый, збіваў іх і затрымліваў, некаторыя былі забітыя. 

Катаванні і рэпрэсіі прывялі да масавай міграцыі беларусаў, нязгодных з дзеяннямі рэжыму, у іншыя краіны: Украіну, Польшчу, Літву, Чэхію і іншыя. Пра долю беларусаў у Польшчы Беларуская служба распавядае рэгулярна, а сёння мы звярнуліся да тэмы беларускіх уцекачоў у Чэхіі.  

Прадстаўніца Офіса Святланы Ціханоўскай у Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок распавяла пра працу прадстаўніцтва і жыццё беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Акрамя наладжвання дыпламатычных кантактаў, Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе таксама непасрэдна дапамагае беларускім мігрантам. Дзяячка звярнула ўвагу на тое, што іх праца з’яўляецца дэмакратычнай і прабеларускай альтэрнатывай лукашэнкаўскай амбасады ў Празе:

— На фоне шырокай палітры нашых дзеянняў не забываць пра жыццёвыя праблемы нашых суграмадзянаў у Чэхіі. Мы добра ўсведамляем, што Амбасада РБ у Празе не з’яўляецца тым месцам, якое яны асацыююць са сваёй краінай, гэты будынак не асацыююцца з абраным прэзідэнтам, а для многіх беларусаў зварот у беларускія консульскія органы асацыююцца з небяспекай. Таму мы таксама ствараем пэўную альтэрнатыву. Той факт, што да нас па дапамогу прыходзяць былыя палітвязні, уцекачы, сведчыць аб тым, што ў нашым офісе яны пачуваюцца бяспечна. 

Крысціна Шыянок таксама пракаментавала стаўленне Чэхіі да беларускіх палітэмігрантаў і распавяла пра падтрымку гэтай групы на дзяржаўным узроўні ды адказала на пытанне, ці ў Чэхіі на парадку дня  стаіць пытанне Беларусі.

Адказы слухайце ў далучаным гукавым файле! 

Эдуард Жолуд