Беларуская Служба

Ядзерная зброя ў Беларусі – гэта перш за ўсё праблема Лукашэнкі, а не Польшчы

13.12.2024 13:01
Беларускі дыктатар становіцца закладнікам расіяскай ядзерна зброі, на выкарыстанне якой ніколі і ніякага ўплыву мець не будзе.
Аляксандр Лукашэнкакрыніца: ТК- Пул Першага

Параноя і жаданне захаваць уладу - гэта сапраўдныя прычыны, па якіх Аляксандр Лукашэнка спяшаецца размясціць у краіне найноўшую расійскую ядзерную зброю. Адначасова беларускі дыктатар становіцца яе закладнікам, канстатуе Руслан Шошын у сваім артыкуле на старонках выдання Rzeczpospolita.

Між тым, расійская ядзерная зброя на тэрыторыі Беларусі – гэта дрэнная навіна для беларусаў, паколькі паказвае шлях, якім дыктатар будзе весці краіну. Замест паступовай палітычнай трансфармацыі, перадачы ўлады (прынамсі сваім марыянеткам) і паслаблення рэжыму, Лукашэнка абраў таталітарную дыктатуру з ядзернай зброяй у цэнтры Еўропы. Шмат сведчыць пра тое, што падзенне рэжыму Башара аль-Асада, толькі пацвердзіла яго перакананне, што гэта адзіны спосаб гарантаваць сабе бяспеку і пажыццёвае кіраванне краінай.



Ці варта баяцца расійскай ядзернай зброі ў Беларусі? Безумоўна, Лукашэнка будзе часта пагражаць згаданай зброяй сваім заходнім суседзям, асабліва Польшчы і Літве, дзе знайшлі прытулак многія беларускія апазіцыянеры, якія ў будучыні могуць стаць сур'ёзнай пагрозай рэжыму дыктатара.

Ці аднак варта баяцца яго пагроз? У ацэнцы аўтара артыкула, Лукашэнка занадта высока цэніць уласнае жыццё і дабрабыт, каб вырашацца на нейкае ваеннае сутыкненне з краінамі НАТА. Тут іншая праблема. Ён стаў закладнікам расійскай ядзернай зброі, на выкарыстанне якой у рэчаіснасці абсалютна не мае і не будзе мець уплыву. Такая сітуацыя дазваляе Пуціну атакаваць, напрыклад, Украіну, але «пад чужым сцягам» і правакаваць магчымы адказ не супраць сваіх суайчыннікаў, а мільёнаў беларусаў.

аз

Агрэсіўнай рыторыкай Лукашэнка трымаецца палітыкі Крамля па нагнятанні ваеннай істэрыі - ISW

11.12.2024 12:30
На сустрэчы з работнікамі ў Барысаве дыктатар запэўніваў, што ў Беларусь былі дастаўленыя дзясяткі ядзерных боегаловак.

Да заяваў Лукашэнкі трэба ставіцца скептычна - супрацоўнік Інстытута ААН пра прысутнасць ядзерных боегаловак у Беларусі

12.12.2024 09:14
«Проста так прывезці боегалоўкі куды-небудзь і пакласці - так ніхто ніколі не рабіў, не робіць і не будзе рабіць»,- кажа Павел Подвіг.